У Мінску адкрыліся курсы беларускай мовы для малых дзетак
30.09.2014 16:48
—
Новости Общества
У Мінску адкрыўся "Цэнтр славянскіх моў і культур", дзе апроч чэшскай, славацкай, сербскай, польскай, балгарскай і іншых можна падцягнуць і родную беларускую.
Ідэя стварыць "Цэнтр славянскіх моў і культур" у Мінску прыйшла да філолагаў Ірыны Зімневай і Сяргея Самахвала адначасова. Былыя сакурснікі-славісты сышліся на тым, што цэнтр павінен быць вузкаспецыялізаваным і з акцэнтам на беларускую мову. Цяпер па суботах сюды прыходзяць дзеткі, каб вучыцца размаўляць па-беларуску. Так атрымалася, што больш няма дзе.
– Не аднойчы я чула ад маладых мам, што ў школе дзеці зусім кепска вучаць мову. Яны могуць нешта напісаць, уставіць правільна літары і коскі, але не могуць па-беларуску размаўляць, – распавядае Ірына. Яна заснавальніца і дырэктар "Цэнтра славянскіх моў і культур" і выкладае беларускую і польскую мовы. Беларускую – толькі дзеткам.
– Па-беларуску не размаўляюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Дарослыя, магчыма, маглі б з задавальненнем дапамагчы сваім дзецям, але дзесьці саромеюцца, а дзесьці забыліся школьную праграму і хацелі б яе аднавіць, – працягвае Сяргей, які выкладае белмову ў дарослай групе. – Моўных курсаў зараз шмат, хацелася чымсьці вылучацца. Было дзіўна, што ў нашай краіне дагэтуль няма ніводнага падобнага цэнтра, дзе б чалавек мог вывучаць славацкую ці сербскую мову.
На дадзены момант самая папулярная з прапанаваных моваў – польская. А на другім месцы – родная беларуская. Сяргей прызнаецца: з-за моўнай сітуацыі ў краіне падыход да вывучэння беларускай – як да замежнай.
– На нашым першым занятку дзеткі самі ўзгадалі словы "дзякуй", "прабач", – распавядае Ірына. – Яны ведаюць асобныя словы, літаральна словаў дзесяць на ўсіх. Пры гэтым разумеюць, што я кажу, але сказ скласці ім складана.
Заняткі з дзецьмі будуюцца па зваротным ад школьнага прынцыпе. Тут перш за ўсё вывучаюць лексіку. Тыя, хто яшчэ не ўмее чытаць, знаёмяцца з новымі беларускімі словамі праз малюнкі, песні ці вершыкі. Таксама дзяцей знаёмяць з легендамі, паданнямі і беларускімі героямі.
Заняткі працягваюцца троху больш за 2 гадзіны, у дзіцячай групе разбіваюцца на тры 35-хвілінныя з двума перапынкамі. Дзіцячая група падзяляецца па ўзросце – ад 5,5 да 8 і з 9 да 12 год. Курсы каштуюць 240 000 руб. у месяц. Ірына і Сяргей ведаюць пра бясплатныя заняткі "Мова ці кава", "Мова нанова", якія сёлета таксама аб'явілі набор для дзетак. Але нашы героі падкрэсліваюць: там – лекцыі, куды прыходзяць усе ахвотныя паслухаць, але менш – размаўляць.
– Ёсць у Мінску людзі, які размаўляюць па-беларуску ў штодзённым жыцці і хочуць, каб іх дзеці размаўлялі. Але ўмоваў практычна не створана: мы хадзілі ў дзіцячы садок, у лагапедычную групу, дзе навучанне цалкам на рускай. Нават калі ў сям'і гучыць беларуская мова, у садку з сябрамі размовы вядуцца па-руску. Плюс мульцікі ды тэлебачанне – дзіцёнак атрымліваецца рускамоўным.
Хочацца, каб беларуская мова ў жыцці дзіцёнка гучала часцей і не толькі ад маці, але і ад дзяцей, з якімі можна гуляць і весела бавіць час. Нязмушаная атмасфера станоўча ўплывае на самаадчуванне і стаўленне да мовы.
Гэта амаль адзіныя заняткі беларускай мовай у горадзе, куды прымаюць такіх малых. Вельмі важна апынуцца ў беларускамоўным асяроддзі ў такім узросце. Да таго ж курсы – гэта не проста вывучэнне мовы, але і развіццё логікі ды ўяўлення. Апроч таго, патрабаванні да беларускай мовы ў школьнай праграме не спалучаюца з рэальным узроўнем валодання мовай у большасці школьнікаў. Для дзяцей 8-9 класаў напісаць эсе па-беларуску, адказаць на пытанні па беларускай літаратуры – вялікая праблема. І ўменне выкарыстоўваць беларускую мову на пабытовым узроўні – гэта тое, што спатрэбіцца ў школе і ў жыцці.
– Я хачу, каб дачка з дзяцінства ведала сваю мову. А тое, што ў нашых школах і дзіцячых садках карыстаюцца толькі рускай, – проста не ўкладваецца ў галаве. Чым далей – тым горш. З дачкой стараюся размаўляць на беларускай мове, але мне хацелася, каб яна мела досвед стасункаў на беларускай мове яшчэ з кім-небудзь. Плюс на занятках з дзецьмі працуюць прафесійныя выкладчыкі.
Я ніколі сваіх дзяцей не змушаю. Марта добра разумее, навошта яна прыходзіць на заняткі, ёй падабаецца.
Калі я шукала курсы беларускай мовы, знайшла яшчэ адну кампанію, якая прапануе штосьці падобнае ў Мінску. Але нам аказалася зручней тут, нам падышла група па ўзросце, час заняткаў і кошт. Больш прапаноў па занятках мовай у Мінску няма.
Я па прафесіі юрыст – ні да палітыкі, ні да філалогіі, ні да культуры па прафесіі ніякіх адносін не маю. Але нават турыстам, якія прыязджаюць у Беларусь, падаецца дзіўнай наша сітуацыя з мовай. Я ведаю шмат людзей, якія за беларускую мову, але людзі не хочуць прыкладаць ніякіх намаганняў – думкі ва ўсіх пра іншае, і кожны жыве так, як зручней.
– У мяне ўжо даўно было жаданне лепей ведаць сваю мову. Можа быць, гэта звязана з тым, што ў будучым хацелася б па-беларуску размаўляць са сваімі дзецьмі – іх у мяне пакуль няма. Школьнай базы мне недастаткова, мову ведаю не вельмі добра. У мяне мама заўсёды любіла беларускую мову, чытала і дапамагала з мовай у школе. І я таксама заўжды любіла гісторыю, чытала па-беларуску. Сказаць, што сярод сяброў ёсць беларускамоўныя, не магу. Але зараз часам даводзіцца нават у горадзе сустракаць людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Вельмі прыемна чуць гэта, чаму б самой не паспрабаваць.
Мне пакуль што не патрэбна граматыка, хачу больш падцягнуць свой слоўнікавы запас. Узровень валодання мовай на сёння ацэньваю на 4-5, а хацелася б 7-8 як мінімум.
Чытайце таксама:
Дзе вучыць беларускую мову ў Мінску? >>>
Наш эксперимент: легко ли быть беларускамоўным в Минске? >>>
Кватэраздымка: неверагодны дом у класічным стылі пад Валожынам >>>
Ідэя стварыць "Цэнтр славянскіх моў і культур" у Мінску прыйшла да філолагаў Ірыны Зімневай і Сяргея Самахвала адначасова. Былыя сакурснікі-славісты сышліся на тым, што цэнтр павінен быць вузкаспецыялізаваным і з акцэнтам на беларускую мову. Цяпер па суботах сюды прыходзяць дзеткі, каб вучыцца размаўляць па-беларуску. Так атрымалася, што больш няма дзе.
– Не аднойчы я чула ад маладых мам, што ў школе дзеці зусім кепска вучаць мову. Яны могуць нешта напісаць, уставіць правільна літары і коскі, але не могуць па-беларуску размаўляць, – распавядае Ірына. Яна заснавальніца і дырэктар "Цэнтра славянскіх моў і культур" і выкладае беларускую і польскую мовы. Беларускую – толькі дзеткам.
– Па-беларуску не размаўляюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Дарослыя, магчыма, маглі б з задавальненнем дапамагчы сваім дзецям, але дзесьці саромеюцца, а дзесьці забыліся школьную праграму і хацелі б яе аднавіць, – працягвае Сяргей, які выкладае белмову ў дарослай групе. – Моўных курсаў зараз шмат, хацелася чымсьці вылучацца. Было дзіўна, што ў нашай краіне дагэтуль няма ніводнага падобнага цэнтра, дзе б чалавек мог вывучаць славацкую ці сербскую мову.
На дадзены момант самая папулярная з прапанаваных моваў – польская. А на другім месцы – родная беларуская. Сяргей прызнаецца: з-за моўнай сітуацыі ў краіне падыход да вывучэння беларускай – як да замежнай.
– На нашым першым занятку дзеткі самі ўзгадалі словы "дзякуй", "прабач", – распавядае Ірына. – Яны ведаюць асобныя словы, літаральна словаў дзесяць на ўсіх. Пры гэтым разумеюць, што я кажу, але сказ скласці ім складана.
Заняткі з дзецьмі будуюцца па зваротным ад школьнага прынцыпе. Тут перш за ўсё вывучаюць лексіку. Тыя, хто яшчэ не ўмее чытаць, знаёмяцца з новымі беларускімі словамі праз малюнкі, песні ці вершыкі. Таксама дзяцей знаёмяць з легендамі, паданнямі і беларускімі героямі.
Заняткі працягваюцца троху больш за 2 гадзіны, у дзіцячай групе разбіваюцца на тры 35-хвілінныя з двума перапынкамі. Дзіцячая група падзяляецца па ўзросце – ад 5,5 да 8 і з 9 да 12 год. Курсы каштуюць 240 000 руб. у месяц. Ірына і Сяргей ведаюць пра бясплатныя заняткі "Мова ці кава", "Мова нанова", якія сёлета таксама аб'явілі набор для дзетак. Але нашы героі падкрэсліваюць: там – лекцыі, куды прыходзяць усе ахвотныя паслухаць, але менш – размаўляць.
"Дзіцёнак атрымліваецца рускамоўным"
Аляксандра Чарнавокая прывяла на заняткі беларускай мовай сына Яраслава, якому 6 год – сёлета хлопец пайшоў у школу.– Ёсць у Мінску людзі, які размаўляюць па-беларуску ў штодзённым жыцці і хочуць, каб іх дзеці размаўлялі. Але ўмоваў практычна не створана: мы хадзілі ў дзіцячы садок, у лагапедычную групу, дзе навучанне цалкам на рускай. Нават калі ў сям'і гучыць беларуская мова, у садку з сябрамі размовы вядуцца па-руску. Плюс мульцікі ды тэлебачанне – дзіцёнак атрымліваецца рускамоўным.
Хочацца, каб беларуская мова ў жыцці дзіцёнка гучала часцей і не толькі ад маці, але і ад дзяцей, з якімі можна гуляць і весела бавіць час. Нязмушаная атмасфера станоўча ўплывае на самаадчуванне і стаўленне да мовы.
Гэта амаль адзіныя заняткі беларускай мовай у горадзе, куды прымаюць такіх малых. Вельмі важна апынуцца ў беларускамоўным асяроддзі ў такім узросце. Да таго ж курсы – гэта не проста вывучэнне мовы, але і развіццё логікі ды ўяўлення. Апроч таго, патрабаванні да беларускай мовы ў школьнай праграме не спалучаюца з рэальным узроўнем валодання мовай у большасці школьнікаў. Для дзяцей 8-9 класаў напісаць эсе па-беларуску, адказаць на пытанні па беларускай літаратуры – вялікая праблема. І ўменне выкарыстоўваць беларускую мову на пабытовым узроўні – гэта тое, што спатрэбіцца ў школе і ў жыцці.
"Думкі ва ўсіх пра іншае, і кожны жыве так, як зручней"
Дачка Марыі Марта – самая малодшая ў беларускай групе, ёй пяць з паловай.– Я хачу, каб дачка з дзяцінства ведала сваю мову. А тое, што ў нашых школах і дзіцячых садках карыстаюцца толькі рускай, – проста не ўкладваецца ў галаве. Чым далей – тым горш. З дачкой стараюся размаўляць на беларускай мове, але мне хацелася, каб яна мела досвед стасункаў на беларускай мове яшчэ з кім-небудзь. Плюс на занятках з дзецьмі працуюць прафесійныя выкладчыкі.
Я ніколі сваіх дзяцей не змушаю. Марта добра разумее, навошта яна прыходзіць на заняткі, ёй падабаецца.
Калі я шукала курсы беларускай мовы, знайшла яшчэ адну кампанію, якая прапануе штосьці падобнае ў Мінску. Але нам аказалася зручней тут, нам падышла група па ўзросце, час заняткаў і кошт. Больш прапаноў па занятках мовай у Мінску няма.
Я па прафесіі юрыст – ні да палітыкі, ні да філалогіі, ні да культуры па прафесіі ніякіх адносін не маю. Але нават турыстам, якія прыязджаюць у Беларусь, падаецца дзіўнай наша сітуацыя з мовай. Я ведаю шмат людзей, якія за беларускую мову, але людзі не хочуць прыкладаць ніякіх намаганняў – думкі ва ўсіх пра іншае, і кожны жыве так, як зручней.
"Сказаць, што сярод сяброў ёсць беларускамоўныя, не магу"
У дарослую групу па вывучэнні беларускай мовы прыйшла маркетолаг Святлана.– У мяне ўжо даўно было жаданне лепей ведаць сваю мову. Можа быць, гэта звязана з тым, што ў будучым хацелася б па-беларуску размаўляць са сваімі дзецьмі – іх у мяне пакуль няма. Школьнай базы мне недастаткова, мову ведаю не вельмі добра. У мяне мама заўсёды любіла беларускую мову, чытала і дапамагала з мовай у школе. І я таксама заўжды любіла гісторыю, чытала па-беларуску. Сказаць, што сярод сяброў ёсць беларускамоўныя, не магу. Але зараз часам даводзіцца нават у горадзе сустракаць людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Вельмі прыемна чуць гэта, чаму б самой не паспрабаваць.