У Глыбокім збіраюць подпісы за закрыццё турмы

Источник материала:  
25.09.2014 10:39 — Новости Общества
Кампанія па зборы подпісаў за закрыццё турмы стартуе ў Глыбокім. Яе ініцыявалі актывісты ствараемай партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".

Фота: westki.info
Адзін з актывістаў, Зміцер Лупач, кажа, што жыхарам Глыбокага вельмі хачацца, каб на месцы турмы аднавілі былы прыгожы храм. Нават у Беластоку ёсць храм, пабудаваны па праекце мясцовага Беразвецкага кляштара.

- Плануем сабраць 100 подпісаў. Атрымаецца больш, то добра. І паглядзім, што нам адкажуць. Ці катэгарычна "не", ці ўсё ж, можа, якія будуць варыянты. Лічу, што ў такім маляўнічым месцы турма - гэта не плюс гораду. Канешне, калі б храм стаяў - дадаткова былі б турысты, і наогул гэта ж гістарычная спадчына Глыбокага, - кажа Зміцер Лупач.

Будынак выпраўленчай установы №13 знаходзіцца на ўскрайку горада ў раёне Беразвечча і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Раней там мясцілася царква, кляштар, а потым касцёл. Пасля аб'яднання Заходняй Беларусі і БССР - з канца 1939 года па чэрвень 1941 - тут быў сталінскі лагер. Пасля Другой сусветнай вайны і па цяперашні час - турма.
←Таможенника из Гродно приговорили к 4 годам за то, что помог знакомой перевезти товар через границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика