"Я не хачу жыць у грамадстве, дзе няма месца для Іншых". У Мінску адчынілася выстава пра хворых на Альцгеймера
23.09.2014 18:56
—
Новости Общества
Асабістыя ўспаміны тых, хто сустрэўся з хваробай Альцгеймера, прадстаўленыя на выставе Saving you memory, you save yourself ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. TUT.BY наведаў выставу ў дзень адкрыцця, 22 верасня.
Першае, што ўражвае наведніка, гэта словы-думкі, раскіданыя па прыступках. Пакуль падымаешся вышэй і вышэй, пачынаеш пранікацца тым, што адчувае хворы на Альцгеймера чалавека.
За зачыненымі дзвярыма хтосьці грае на фартэпіяна. Гэта Іван Давыдзенка, акцёр эксперыментальнай лабараторыі "ТэатральнЫ квадрат". Аўтар ідэі і праекта, псіхолаг Марына Кавалёва кажа, што такі вобраз абавязкова з'яўляецца ў свядомасці тых, хто сутыкнуўся з хваробай Альцгеймера.
"Памяць распадаецца на шмат маленькіх кавалачкаў. Група, якая ўдзельнічала ў праекце, прыняла некаторыя змены. Асабісты досьвед кожнага з гэтай групы стварае поле, якое дазваляе адчуваць, разумець і выказваць эмоцыі, уражанні, але з дапамогай музыкі і фарбаў, – кажа псіхолаг. – Наша памяць мае тры асноўныя ключы, якія, негледзячы на хваробу, прыносяць задавальненне.
Памяць можа быць музычнай, эмацыйнай і эпізадычнай. Хворыя слухалі трох кампазітараў. Гэта былі Мендэльсон, Бетховен, Шапэн. Прыкладам эпізадычнай памяці будзе выпадак, калі чалавеку насамрэч 55, а ён кажа, што яму 20".
Праект дапамагае ўдзельнікам пабудаваць паслядоўнасць жыцця. Яны паступова ўзгадваюць дзяцінства, студэнцтва, час, калі з'явілася першая праца, нараджэння сына ці дачкі. Гэтыя кавалачкі склейваюцца, і людзі ў групе ведаюць, што жыццё было, што яно працягваецца.
Праект таксама дапамагае хворым зразумець, што яны патрэбныя гэтаму свету, што яны важныя і для саміх сябе. Па малюнках становіцца зразумела, што ў жыцця ёсць храналогія.
Гітарыст беларускай музычнай групы Irdorath Пётр Марчанка граў для ўсіх, хто прыйшоў на адкрыццё выставы.
"Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя, гэтая тэма. Малюнкі кранаюць душу, вельмі цікавая ідэя – выкарыстоўваць музыку, каб узгадаць мінулае, каб аднавіць памяць. Я лічу, што важна казаць пра хваробу, бо яна датычыцца ўсіх", – кажа Хелена.
Каардынатар праекта, культуролаг-даследчык Таццяна Ткачова адзначыла, што праект атрымаўся таму, што пра гэтую праблему нарэшце пачалі казаць публічна.
"Я не чакала, што на адкрыццё ў Літаратурны музей П. Броўкі ў такое надвор'е прыйдзе столькі людзей і публіка будзе такой рознай. Калі мы прадставілі экспазіцыю, і людзі ўдумліва, свядома чыталі, разглядалі яе – гэта было важным момантам для мяне як каардынатара праекта і як для чалавека, якому таксама калісьці будзе 81. Гэта важна, таму што я не хачу жыць у грамадстве, дзе няма месца для Іншых", – кажа Таццяна Ткачова.
21 верасня, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера.

Афармленнем выставы займаліся дызайнеры Віталь Яварчук і Вольга Шабуніна. На выставе прысутнічалі і студэнты з Германіі і Аўстрыі, якія прыехалі на месяц практыкавацца рускай мове у лінгвістычны ўніверсітэт.
"Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя, гэтая тэма. Малюнкі кранаюць душу, вельмі цікавая ідэя – выкарыстоўваць музыку, каб узгадаць мінулае, каб аднавіць памяць. Я лічу, што важна казаць пра хваробу, бо яна датычыцца ўсіх", – кажа Хелена.
Каардынатар праекта, культуролаг-даследчык Таццяна Ткачова адзначыла, што праект атрымаўся таму, што пра гэтую праблему нарэшце пачалі казаць публічна.
"Я не чакала, што на адкрыццё ў Літаратурны музей П. Броўкі ў такое надвор'е прыйдзе столькі людзей і публіка будзе такой рознай. Калі мы прадставілі экспазіцыю, і людзі ўдумліва, свядома чыталі, разглядалі яе – гэта было важным момантам для мяне як каардынатара праекта і як для чалавека, якому таксама калісьці будзе 81. Гэта важна, таму што я не хачу жыць у грамадстве, дзе няма месца для Іншых", – кажа Таццяна Ткачова.
21 верасня, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера.
Выстава Saving you memory, you save yourself ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі будзе працаваць да 3 лістапада з 10.00 да 17.00 па будням.