У двары пінскага касцёлу ўсталявалі дзесяціметровы крыж
16.09.2014 10:07
—
Новости Общества

Фота: Медыя-Палессе
Парафіяне рукамі паднялі шматкілаграмовы дубовы крыж на падрыхтаваны пастамэнт. Дзея суправаждалася рэлігійнымі спевамі і гімнам "Магутны Божа".
Дырэктар Целяханскай лясной гаспадаркі Аляксандар Лабачэўскі распавёў "Медиа-Полесью" пра тое, як што да яго звярнуліся прадстаўнікі касцёла з прапановаў дапамагчы годнай справе. Аднак, як выявілася, на тэрыторыі ягонай гаспадаркі не знайшлося такога вялікага дуба. Адпаведнае дрэва было знойдзена ў Пінскім лясгасе. Менавіта з яго і вырабіў прыватны прадпрымальнік з вёскі Крыўчыцы хрысціянскі сімвал.
Як вядома, гарызантальная перакладзіна крыжа – гэта чалавечыя грахі і штодзённыя клопаты, а вертыкальная – імкненне ўверх да Бога.