Манахі-камуністы. Як у Пінску 140 гадоў праіснаваў "камуністычны" ордэн
04.09.2014 12:27
—
Новости Общества
230 гадоў таму ў Караліне, прадмесці Пінска, быў асвечаны каменны касцёл святога Карла Барамея - заснавальніка ордэна барталамітаў. Другая назва ордэна - камуністы. Каталіцкія камуністы з'явіліся раней за Маркса і Энгельса і атрымалі такую назву за тое, што жылі ў камуне.
З 2-й паловы XVII ст. камуністы засялялі ўсё новыя краіны Еўропы. У Рэчы Паспалітай аб'яднанне з'явілася ў 1683 годзе з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом "бартошкаў" (такую мянушку яны атрымалі ў Рэчы Паспалітай) паўстаў у Гуры-Кальварыі, другі - у Беражанах.
У Вялікім княстве Літоўскім адзіны дом барталамітаў быў заснаваны ў Пінску ў 1695 годзе.
У 1770 годзе на месцы драўлянага касцёла пачалося будаўніцтва каменнага. Новая святыня была гатовая ў 1782 годзе, але яе асвячэнне адбылося толькі ў 1784 годзе. Новы касцёл быў названы ў гонар святога Карла Барамея - аднаго з самых актыўных дзеячаў Контррэфармацыі.
У новым будынку камуністы, аднак, доўга не пражылі. Ордэн прыходзіў у заняпад, а ў 1836 годзе, калі памёр апошні ксёндз-камуніст Ісідор Кантановіч, барталаміты назаўжды зніклі з Пінска. У 1850 годзе іх афіцыйная дзейнасць скончылася і ў Польшчы. Барталаміты-камуністы маглі ўвогуле знікнуць, калі б у 1903 годзе Папа Пій X не ўзяў ордэн пад уласную апеку. У 1913 годзе ордэн быў адроджаны і рэарганізаваны ў Францыі, але да Беларусі гэта ўжо не мела ніякага дачынення.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР многіх святароў рэпрэсіравалі, а храмы пазачынялі. Такі самы лёс чакаў і касцёл святога Барамея. У 1960-я гады яго зачынілi. Калі б мясцовыя ўлады не пераабсталявалі святыню пад канцэртную залу, невядома, ці захаваўся б будынак унікальнага касцёла да нашых дзён. У падтрымку захавання святыні выказваўся пісьменнік Уладзімір Караткевіч:
"Варта зберагчы гэтую барочную цацку, якой мог бы ганарыцца кожны еўрапейскі горад".
У нашыя днi касцёл выкарыстоўваецца ў якасці гарадской канцэртнай залы.
"Дапамагаць адзін аднаму"

З новым касцёлам

Барочная цацка