Кансервавы завод у Глыбокім пакрывае сажай мясцовы сабор
02.09.2014 10:39
—
Новости Общества
Жыхары Глыбокага з жахам назіраюць, як чорны дым з трубы мясцовага кансервавага завода ўсцілае бялюткія сцены і купалы сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы - помніка архітэктуры XVII стагоддзя.
Касметычны рамонт сабора праводзілі двойчы: у 2012 годзе, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, і гэтым летам. Сёлета пафарбавалі ўсе чатыры купалы, частку вонкавых сцен, вежы. На рамонт ахвяравалі вернікі. Стараліся, каб да святкавання 600-годдзя Глыбокага сабор выглядаў годна.
Працу выконвалі прамысловыя альпіністы. Усе, хто бачыў маладых хлопцаў, якія смела працавалі на 40-метровай вышыні, прыходзілі ў захапленне.
Аднак не прайшло і два месяцы, як Глыбоцкі кансервавы завод (ААТ "Купцов") вырашыў зрабіць свой "унёсак" у рамонт сабора. Кацельную прадпрыемства топяць мазутам, які пры згаранні і дае такі чорны дым.
Але ж Глыбокае газіфікавана! Чаму завод не выкарыстоўвае "блакітнае" паліва?
У 2004 годзе, калі ў Глыбокае з мэтай сімвалічнага пуску газа завітаў кіраўнік дзяржавы, выступаў высокі мясцовы чыноўнік. У сваёй прамове ён адзначыў, што пасля газіфікацыі кацельню кансервавага завода перавядуць на газ і труба ў цэнтры Глыбокага больш не будзе "капціць" храм.
Як выконваецца гэтае абяцанне, бачна на фота.