Пададзена заяўка на дазвол святкавання 500-годдзя бітвы пад Оршай

Источник материала:  
19.08.2014 10:16 — Новости Общества

"Просім Аршанскі раённы выканаўчы камітэт забяспечыць грамадскі парадак на свяце і гарантаваць выкананне святочнай праграмы", - гаворыцца ў заяўцы.

У праграме святкавання - экскурсія па Оршы і мерапрыемствы на Крапівенскім полі, дзе адбылася бітва. Тут павінны адбыцца набажэнства, ускладанне кветак да памятнага знака, выступы прадстаўнікоў замежных амбасад і канцэрт.

Паводле заяўкі, у святкаванні прымуць удзел каля 450 чалавек.

Пра бардаўскі фэст "Аршанская бітва", які штогод праходзіў у ноч з суботы на нядзелю ў першыя выхадныя верасня, у заяўцы нічога не сказана.

"Менавіта гэта мерапрыемства ў апошнія гады выклікала рэпрэсіўныя захады супраць удзельнікаў і слухачоў. Некалькі гадоў таму правядзенне і ўдзел у фэсце сталі праблемай: міліцыя пачала забараняць праход на Крапівенскае поле, дзе традыцыйна ставіліся намёты, удзельнікаў і слухачоў адвозілі ў пастарункі, а то і проста гвалтам рассаджвалі па цягніках і адпраўлялі з Оршы. Таму апошнія разы фэст праводзіўся ў "падпольных" умовах пры невялікай колькасці гасцей і ўдзельнікаў", - паведамяле праваабарончы рэсурс.

Чытайце таксама:

"Спадзяемся на джэнтльменскія паводзіны ўладаў". Як Беларусь рыхтуецца адзначыць 500-годдзе бітвы пад Оршай >>>
←Сезон сельскохозяйственных ярмарок откроется в Минске 20 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика