З'ехаць, каб не вярнуцца. Гісторыі маладых беларусаў, якія пакінулі радзіму, каб рэалізавацца за мяжой
19.08.2014 12:08
—
Новости Общества
Чаму актыўная частка моладзі імкнецца з'ехаць з Беларусі і ці захоўваюць новыя беларускія эмігранты ў іншых краінах нацыянальную ідэнтычнасць? Пра асаблівасці эміграцыі моладзі Радыё Свабода пагутарыла з некалькімі маладымі беларусамі, якія цяпер жывуць у Расіі і на Захадзе.

"У мяне ёсць мара - вярнуцца дамоў, маючы дастаткова вопыту, аўтарытэту і грошай, каб штосьці там змяніць", - кажа Сяргей, які скончыў у мінулым годзе Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ).
Але пакуль гэта толькі мары. На сённяшні дзень ягоныя планы на будучыню звязаныя з Захадам. Сяргей кажа, што ў Беларусь вяртацца няма сэнсу: нягледзячы на тое, што МФТІ лічыцца адным з найлепшых тэхнічных універсітэтаў у свеце, беларусы, якія яго скончылі, дома нікому не патрэбныя. Але і заставацца ў Расіі ў яго няма ніякага жадання: Масква не вельмі прыстасаваная для нармальнага жыцця, кажа Сяргей, а што да "палітычнага жыцця - там такое ж дно, як і ў нас".
У свой час рашэнне пакінуць радзіму было звязана, па-першае, з нізкім узроўнем адукацыі і заробкаў у Беларусі, а па-другое - з палітычным асяроддзем. Сяргей заўсёды прытрымліваўся актыўнай грамадзянскай пазіцыі, не раз браў удзел у апазіцыйных мітынгах.
"Мне вельмі не падабалася ідэя аднойчы завітаць у якое-небудзь Акрэсціна. Каб пазбегнуць гэтага, ёсць толькі два шляхі: ці спыніць любую сацыяльную дзейнасць, ці з'ехаць з краіны", - канстатуе ён.
Увесь час, што жыве ў Расіі, Сяргей падкрэслівае, што ён беларус, а ў ягоным пакоі заўсёды вісіць бела-чырвона-белы сцяг. "Сярод сяброў-расійцаў увесь гэты час праводжу беларусізацыю: распавядаю пра мову і гісторыю нашай краіны, спяваю ім песні па-беларуску. На застоллях яны нават падпяваюць", - кажа Сяргей.
Між тым Сяргей прызнае, што амаль не ведае беларусаў, якія б актыўна адстойвалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць у Маскве - пры тым, што толькі ў МФТІ навучаецца больш за 100 грамадзян РБ. "Часцей за ўсё яны ціхенька сядзяць па сваіх пакоях, спрабуюць як мага хутчэй атрымаць расійскае грамадзянства і забыцца пра тое, што калісьці жылі ў іншай краіне", - кажа ён.
Таксама Сяргей адзначае, што з кожным годам знаёмых і сяброў па ліцэі БДУ, якія паз'язджалі за мяжу, становіцца ўсё болей. "З майго выпуску ў розныя краіны разам са мной з'ехала чалавек 20. Цяпер, напэўна, гэтая лічба падвоілася, а то і патроілася. Наогул, у мяне амаль няма знаёмых, якія б не хацелі пакінуць краіну", - кажа ён.

"Маладым патрэбныя магчымасці, перспектывы, - кажа Вера, якая ў мінулым годзе скончыла Школу-студыю МХАТ. - Усе жадаюць добра жыць, займацца любімай справай, атрымліваць ад гэтага задавальненне і прыбытак. Маладым патрэбна свабода, каб крылы расправіць! Патрэбен выбар!"
Жывучы ў Расіі, Вера не забывае пра тое, што яна беларуска, і рада распавядаць усім пра сваю радзіму:
"Я імкнуся сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. І вельмі крыўдна часам - у прыватнасці, за тое, што мы так неасцярожна ставімся да нашай культуры і мовы... І я, вядома, таксама нячыстая на руку ў гэтым плане", - з жалем адзначае Вера.
Вера з'ехала ў Расію ўслед за маці, якая, працуючы доктарам у Беларусі, не мела магчымасцей зарабляць столькі, каб утрымліваць дваіх дзяцей. Спачатку Вера перавялася з БДУ ў Інстытут замежных моў у Санкт-Пецярбургу, а потым змяніла спецыяльнасьць і з'ехала ў Маскву.
Вяртацца ў Беларусь Вера не плануе, перш за ўсё - у сувязі са спецыфікай сваёй прафесійнай дзейнасці. "На жаль, я не бачу ў Беларусі магчымасцей рэалізацыі для маладой акторкі ў тым маштабе, які б мяне задавальняў", - адзначае яна.

Маладыя беларусы, калі з'язджаюць вучыцца за мяжу, не абавязкова плануюць потым заставацца там жыць. Марыя кажа, што, паступаючы ў ЭГУ дзесяць гадоў назад, пра эміграцыю зусім не думала. Але пасля сканчэння ўніверсітэта засталася за мяжой і цяпер працуе ў прававым аддзеле аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх інвестыцыйных банкаў UBS.
"Прыйшло выразнае ўсведамленне, што ў дадзены часовы і прасторавы момант, будучы за межамі Беларусі, я прыношу ёй больш карысці, чым магла б, калі б вярнулася", - канстатуе яна.
Але не заўсёды маладыя людзі спачатку з'язджаюць за мяжу вучыцца.

Таццяна з'ехала ў ЗША не вучыцца, а адразу жыць і працаваць, таму што не бачыла ў Беларусі сваёй будучыні. Цяпер яна ўжо тры гады жыве ў Сан-Францыска і працуе ў кампаніі, якая стварае праграмнае забеспячэнне.
На яе погляд, беларуская моладзь імкнецца эміграваць таму, што спадзяецца знайсці за мяжой свабоду і вялікія магчымасці.
"У ЗША ёсць адна вялікая магчымасьць - гэта дамагчыся ўсяго самому, сваёй галавой, сваімі рукамі і нагамі, не маючы за спінаю мамы і таты ці дзядзькавых знаёмых. Я ведаю вельмі шмат людзей, якія прыехалі ў Амерыку практычна без ведаў мовы, і цяпер гэта паспяховыя людзі з сем'ямі, сваімі хатамі і добрым бізнэсам ці працай", - кажа яна.
Вялікія магчымасці - гэта адна з праяваў свабоды. Але, паводле Таццяны, свабода можа выяўляцца шмат у чым: у паводзінах, у адсутнасці страху, у адкрытасці і нават у адзенні.
"З майго выпуску ў ліцэі за мяжу з'ехала чалавек 20"

"У Беларусі няма магчымасцей для рэалізацыі"

"За мяжой я прыношу Беларусі больш карысці, чым дома"

Маладыя беларусы, калі з'язджаюць вучыцца за мяжу, не абавязкова плануюць потым заставацца там жыць. Марыя кажа, што, паступаючы ў ЭГУ дзесяць гадоў назад, пра эміграцыю зусім не думала. Але пасля сканчэння ўніверсітэта засталася за мяжой і цяпер працуе ў прававым аддзеле аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх інвестыцыйных банкаў UBS.
"Прыйшло выразнае ўсведамленне, што ў дадзены часовы і прасторавы момант, будучы за межамі Беларусі, я прыношу ёй больш карысці, чым магла б, калі б вярнулася", - канстатуе яна.
Але не заўсёды маладыя людзі спачатку з'язджаюць за мяжу вучыцца.
"Дамагчыся ўсяго самому, сваёй галавой, сваімі рукамі і нагамі"