Папа Францішак прывітаў прэзідэнта і народ Беларусі
14.08.2014 15:48
—
Новости Общества
"Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем", - гаворыцца ў тэлеграме, якую публікуе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Самалёт Папы Рымскага знаходзіўся над тэрыторыяй нашай краіны 13 жніўня прыкладна ў 19.00 па мясцовым часе. Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў яшчэ над 10 краінамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Пераадоленая дыстанцыя склала 8970 км.