"Я зрабіў гэта!" Ураджэнец Оршы стаў першым беларусам, які пераплыў Гібралтар
31.07.2014 10:51
—
Новости Общества
Былі і прыемныя, але неспрыяльныя для выніку моманты.
Калі, напрыклад, трапляў у цёплую плынь, было так прыемна, што не хацелася нават працягваць заплыў.
Пад канец рукі былі ўжо настолькі цяжкімі, што пасля піт-стопу я ледзь змог працягнуць працаваць у тым жа тэмпе.
На працягу заплыву з шалёнай хуткасцю паспеў успомніць усіх знаёмых і сваякоў, дзеля якіх я мог бы гэта зрабіць, што надавала, хоць і нязначна, але сілы для далейшага працягу руху наперад і толькі наперад.
І вось нарэшце акуратнае даплыццё да берага, дотык і свісток, які спыніў секундамер.
З цяжкасцю ўдалося на карачках падняцца на бераг, устаць, выпрастацца і з радасцю ўскінуць рукі ўверх.
У галаве круцілася думка: "Я зрабіў гэта!"
Усяго праз паўтара тыдні Ягораў праплыў ад Пецярбурга да Кранштата 25 кіламетраў, а ў будучым хоча праплысці 45 кіламетраў вакол Манхэтана.
У дадзены момант на сайце Асацыяцыі плыўцоў праз Гібралтар пазначана, што Дзмітрый Ягораў з Расіі. Дзмітрый кажа, што арганізатары нешта пераблыталі і што ён ужо накіраваў ліст з просьбай замяніць RUSSIA на BELARUS.