Фота-эксперымент: што выклікае усмешку ў беларусаў
Усмешка ўпрыгожвае наш свет і падымае настрой у людзей. А што жа можа выклікаць яе? Карэспандэнты 21.by прайшліся па цэнтру сталіцы і атрымалі адказ на гэта пытанне у мінскай моладзі, і, канешне, убачылі праяўленне добрых эмоцый у выглядзе жывога смайліка.
Карына і Оля, вучаніцы:
- Сонца, гэта нешта вельмі светлае і добрае, ды і шмат успамін яно выклікае.
Аляксандра і Андрэй, прадпрыемальнікі:
- Добрае надвор’е, смачная ежа і асяродзе блізкіх людзей.
Павел, які нас разыграў адказам на ангельскай мове:
- Ужо сітуацыя з апытаннем і яе тэмай выклікае ў мяне усмешку :)
Аляксей і Марк, студэнты-рэжысёры:
- Пазітыўныя прыемныя людзі, якія усміхаюцца табе. Тады і хочыцца усмехнуцца ім ў адказ.
Насця і Саша, студэнткі БДЭУ:
- Калі падыходзяць незнаёмыя людзі і смяюцца, а яшчэ, калі блізкія людзі робяць добрыя рэчы, напрыклад, даруюць паштоўкі.
Яўген, госць сталіцы:
- Уселякія глупасці, чорны гумар, асобы нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, дзеды.
Не вельмі вясёлы ІТшнік Антон:
- Колькасць нулёў на банкноце беларускага рубля.
Лёня, актор:
- Усмешку?! Сальныя жарты. Калі людзі ўсміхаюцца мне. А яшчэ выклікае добрыя эмоцыі, калі нехта размаўляе з самім сабою і, пры гэтым усміхаецца. Канешне ж, яшчэ каты, а лепей – коцікі. А ўвогуле я люблю сядзець і глядзець, як усё добра, і ўсміхаюся.
Паша, студэнт МДЛУ:
- Разумныя пытанні, дзеці, фоткі [Смяецца – прык. рэд.].
Рэжысёр Павел і відэааператар Наталля:
- Жарты, а ўвогуле, як нам здецца, людзі.
А што ў вас выклікае ўсмешку? Пакідаем сваё меркванне ў каментарый.
Аўтар: Павел Аксіновіч. Фото: Ганна Кулакевіч