Суднік абыдзе Судніка?

Источник материала:  

Значную частку плошчы дабавіла ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», дзе  створаны спецыяльны механізаваны атрад па акультурванню няўдобіц. Клопат аб зямлі дае вынік. Сёлета сабралі ў аграсэрвісе  24,7 цэнтнера на круг азімага рапсу. Па 45 цэнтнераў дае кожны гектар жыта. А ўсяго зерневы клін складае 4370 гектараў.

Менавіта тут і былі праведзены раённыя  «зажынкі». На двухсотгектарным  жытнёвым полі каля вёскі Азараўцы была пастаўлена імправізаваная брама з маладых бярозак, праз якую да камбайнаў  прайшлі экіпажы. Сярод іх — вядомыя на ўсю вобласць і краіну хлебаробы: Уладзімір Лаўцэвіч і Аляксандр Суднік, якія адпаведна дзевяць і пяць разоў былі ўдзельнікамі рэспубліканскіх «Дажынак».

— Як будзе сёлета? — спыталіся ў Лаўцэвіча.

— Будзем працаваць, як працавалі. Галоўнае — ёсць што ўбіраць! — адказаў ён.

А вось у Аляксандра Судніка такая прыемная нагода: на палеткі ўпершыню самастойна вывеў  камбайн сын Віктар і не супраць паспаборнічаць з бацькам.

З цёплымі словамі падзякі хлебаробам за вырашчаны ўраджай і пажаданнямі ўбраць яго ў сціслыя тэрміны выступіў старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук.

Блаславілі камбайнераў на жніво айцец Георгій і ксёндз Раман, акрапіўшы людзей і тэхніку святой вадой.

У раёне да ўборкі падрыхтавана 27500 гектараў зерневых: столькі, колькі і сеялі. Ніводнага гектара не спісалі на дрэнныя кліматычныя ўмовы. Для гэтага ўсё створана: адрамантаваны  камбайны, падрыхтаваны сушыльныя комплексы, прыняты меры пажарнай бяспекі і аховы працы, вызначаны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.  Харчаванне  ўдзельнкаў жніва — чатырохразавае.

Усе  гаспадаркі раёна прыступілі да уборкі.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ».

Фота аўтара

←Кто получит гран-при Белагропромбанка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика