З аўтобусных прыпынкаў у Маладзечне знікаюць навесы

Источник материала:  
23.07.2014 17:50 — Новости Общества
Апошнім часам у рэдакцыю звяртаюцца жыхары горада, якіх непакоіць тое, што з аўтобусных прыпынкаў знікаюць навесы. Так, без "даху над галавой" засталіся пасажыры, якія садзяцца ў грамадскі транспарт ля магазіна "Чыгуначны" па вуліцы Лібава-Роменскай, на іншых прыпынках.

- Раней пад навесам можна было схавацца і ад сонца, і ад дажджу, - тэлефануюць і пішуць людзі. - Цяпер такой магчымасці ў нас, на жаль, няма.

Растлумачыць сітуацыю мы папрасілі выконваючую абавязкі намесніка дырэктара УП "Камунальнік" Т.Л. Паляковіч.

Па словах Таццяны Леанідаўны, раней на некаторых прыпынках навесы паміж камерцыйнымі кіёскамі былі ўсталяваны за кошт прадпрымальнікаў. Па меры таго, як тэрмін арэнды гэтых кіёскаў завяршаецца, дэманціруюць і гандлёвыя пункты, і навесы. Аднак дах на прыпынках абавязкова
будзе.

Так, ля магазіна "Чыгуначны" пасажыры будуць мець магчымасць схавацца ад сонца і дажджу ўжо ў канцы жніўня. На працягу некалькіх месяцаў навесы з"явяцца і на іншых прыпынках, дзе яны былі раней (у тым ліку, па вуліцы Ф. Скарыны). А ў раёне аўтавакзала да канца жніўня будзе ўзведзены новы крыты аўтобусны прыпынак.
←В Беларуси на 9% выросло число абортов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика