У Баранавічах не дазволілі пікет да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі

Источник материала:  
18.07.2014 09:48 — Новости Общества
Гарадскія ўады палічылі, што арганізатары не выканалі ўмоваў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, піша Intex-press.

Па словах аднаго з арганізатараў пікета Сяргея Гоўшы, падаючы заяву на пікет, яны хацелі нагадаць жыхарам горада, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

- Цяпер пра гэта дату мала згадваюць, а Дзень Незалежнасці перанеслі на іншы дзень, - кажа Сяргей. - Такога, відаць, няма нідзе ў свеце, каб Дэкларацыю прымалі ў адзін дзень, а сята Незалежнасці святкавалі ў іншы.

Спадзяванняў, на тое што пікет дазволяць, было мала, - прызнаецца Гоўша.

- Мы выканалі ўсе ўмовы, якія прапісаныя ў заканадаўстве, падалі заявы на суправаджэнне акцыі супрацоўнікамі міліцыі, бальніцы і ЖКГ, - тлумачць ён. - Але ў адмове з выканкама, нам нават не растлумачылі, на падставе чаго не дазваляюць пікет, толькі згадалі пункты законаў.

Падпісанты збіраюцца звярнуцца пісьмова ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай, каб ім патлумачылі іх памылкі пры падачы заявы.

Чытайце таксама:

В Барановичах граффитисты разрисовывают стену МЧС
Как собраться в поход и активно отдохнуть с минимальными затратами
Легко ли быть близнецами
←В Гомельской области снесут 16 населенных пунктов, а которых не осталось жителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика