Дарогу ў вёску на Глыбоччыне перакрылі, верагодна, з-за АЧС, але сялян гэта не спыняе

Источник материала:  
17.07.2014 11:05 — Новости Общества
Дарогу, якая вядзе ў Глыбокага ў вёску Дзеркаўшчына, перакрылі з-за афрыканскай чумы свіней - траса праходзіць каля свінакомплексу "Маліноўшчына". Але вынаходлівых сялян гэта не спыняе.



Дарогу спрабавалі перакрыць яшчэ летась, аднак жыхары на гэта ўвагі не звярнулі. Хтосьці нават скраў дарожныя знакі, што забараняюць праезд. Сёлета ж улады высыпалі на дарогу тры вялікія прычэпы жвіру. А вось знакаў пра аб'езд не паставілі.

Мясцовыя жыхары аб'язджаць комплекс не хочуць і ў сваім змаганні карыстаюцца не зусім законнымі метадамі - знішчаюць знакі, што забараняюць праезд. Акрамя таго, вяскоўцы пракапалі праезд праз кучу.



Супрацоўнікі Глыбоцкай ДАІ ўсё ж размясцілі знак аб'езду. А каб народ яго зноў не выкінуў, знак павесілі над дарогай на расцяжках.
←В МГУ имени А.А. Кулешова недобор на трех факультетах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика