Пустыя рэйсы

Источник материала:  
ААТ «ГЛЫБОЦКІ камбі- кормавы завод» — буйнейшы ў рэгіёне, мае свой цэх па вытворчасці алею. Ён абслугоўвае пяць раёнаў заходняй зоны вобласці. Для нармальнай работы патрэбна закупіць 20 тысяч тон насення рапсу і 70 тысяч тон зерневых.

Прадпрыемства, па словах намесніка дырэктара Алены Сакалоўскай, загадзя падрыхтавалася да прыёмкі новага ўраджаю. У поўнай гатоўнасці  тры сушылкі агульнай магутнасцю 120 тон пераапрацоўкі зерня ў гадзіну, транспарт. Прыёмныя пункты пераводзяцца на кругласутачную работу.

Каб не ствараць чэргі, на элеватары рэканструявалі пад’ёмнікі для хутчэйшай выгрузкі зерня, набыты новы прыёмаадборнік, які дазваляе больш дакладна і хутка вызначаць якасць сыравіны і масляністасць насення  рапсу. Замест ранейшай гадзіны цяпер на гэта патрабуецца ўсяго дзве-тры хвіліны.

Трэба зазначыць, што ў большасці насенне паступае якаснае. Але часам некаторыя гаспадаркі, каб не абцяжарваць сябе лішнімі клопатамі, адпраўляюць зерне  прама з поля на завод вельмі засмечанае і сырое.

Што з гэтага атрымліваецца, патлумачыла работнік бухгалтэрыі Марына Коц, якая выпісвае квітанцыі:

— Калі, напрыклад, машына даставіла 13,3 тоны ўраджаю з засмечанасцю 40 працэнтаў і вільготнасцю 30 пры норме 7 працэнтаў, то ў залік пойдзе ўсяго 5,1 тоны, а з чатырнаццаці з лішнім мільёнаў, на якія ў гаспадарцы маглі б разлічваць пры якасным насенні,  атрымаюць усяго тры мільёны.

Калі палічыць расходы на пасяўную, уборку, сродкі абароны раслін, аб прыбытку не можа быць і размовы.  Больш таго, яшчэ крышку — і давядзецца плаціць прадпрыемству за сваю ж прадукцыю!..

Праўда, сітуацыя, па словах Алены Сакалоўскай, у апошні час стала выпраўляцца. Карэктывы тэрмінова ўносяць інспектары па закупе прадукцыі, якія назначаны на перыяд нарыхтовак ў кожным раёне.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

←Урожайность, как в рекордном 1989-м

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика