Лепш сініца ў руках

Источник материала:  
ПЕРШЫМІ ў Віцебскай вобласці ўборку гэтай культуры пачалі ў Талачынскім раёне. Як і летась, дэбют на жніве зрабілі механізатары УП «Надзёжына». Ганаровае права адкрыць уборачную кампанію было прадастаўлена аднаму з лепшых камбайнераў Андрэю ДАРОНІНУ.

— Азімы рапс трэба абмалочваць як мага хутчэй, — упэўнены дырэктар гаспадаркі Міхаіл  Кірык. — Мы праводзім пярвічную ачыстку  зерня і пастаўляем яго на элеватар.Сушыць самім не выпадае з-за перабояў з палівам.

Да ўборкі ва ўнітарным прадпрыемстве падлягае 400 гектараў рапсу. Ураджайнасць пакуль 13 цэнтнераў на круг. Але спецыялісты разлічваюць, што яна ўзрасце, калі выйдуць на лепшыя ўчасткі.

З тым, што марудзіць з уборкай нельга, згодна і намеснік начальніка Талачынскага райсельгасхарчу па раслінаводстве Аксана Красоўская. І на гэта, як яна зазначае, ёсць важкая прычына. Поўны тэхналагічны цыкл правёў толькі РУП «Талачынскі кансервавы завод», рапсавае поле якога займае 1000 гектараў, а на большасці палёў другіх гаспадарак з-за адсутнасці ў іх сродкаў апрацоўкі пасеваў прэпаратамі супраць хвароб не было. Гэта сказалася на ўраджайнасці. І таму, калі спазніцца яшчэ і з уборкай, страты будуць значныя.

Дзяржзаказ — 4500 тон насення — талачынцы выканаюць. Праўда, як зазначыла Аксана Красоўская, пажадана, каб памяняліся закупачныя цэны на зерне рапсу, таму што ўзрос кошт паліва, запчастак, сродкаў аховы раслін. І калі цэны застануцца ранейшыя, прыбытковая культура можа ператварыцца ў стратную.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

←Строй, отряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика