Міністр замежных справаў Літвы распавёў, чаму беларусам так складана даюць "шэнген"

Источник материала:  
08.07.2014 11:44 — Новости Общества
Літва выдае штодня больш за тысячу візаў для беларусаў, але запатрабаванасць - прынамсі ў два разы большая. Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус распавёў "Белсату" пра тое, як перамагчы чэргі "па "шэнген".

На ягоную думку, павелічэнне штату працаўнікоў у амбасадах - не выйсце. "Лепш ісці шляхам спрашчэння рэжыму атрымання візы. І мы гатовыя ісці гэтым шляхам. Ужо падрыхтаваная Дамова аб спрошчаным перасячэнні мяжы для жыхароў памежных тэрыторый. Але беларускі бок не гатовы ўвесці яе ў дзеянне", - сказаў міністр.

Пры гэтым Літва не імкнецца стаць "фабрыкай візаў" ці пераўтвараць выдачу дазволаў у бізнес. "Віза для беларусаў магла б каштаваць не 60, а 35 еўра, як, напрыклад, для расейцаў, - падкрэсліў Лінас Лінкявічус. - Мы хочам, каб грамадзянам Беларусі было прасцей прыязджаць да нас".
←У жителя Ляховичского района расходы превысили доходы более, чем на 159 млн рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика