Віцебская філія ТБМ звярнулася да ўрада з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна

Источник материала:  
08.07.2014 13:51 — Новости Общества

У сваім звароце віцебскія сябры ТБМ адзначаюць, што Генадзь Бураўкін зрабіў вялікі ўклад у развіццё Беларусі - як паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Усё яго жыццё - прыклад самаадданага служэння сваёй Радзіме, падкрэсліваецца ў звароце.

Для ўшанавання памяці славутага земляка віцебская філія ТБМ прапануе: выдаць у дзяржаўным выдавецтве да 80-годдзя паэта зборнік яго выбраных твораў; усталяваць мемарыяльную дошку на доме ў Мінску, дзе жыў Г. Бураўкін; назваць у яго гонар вуліцы ў Мінску, Полацку, Расонах; надаць імя паэта адной з бібліятэк на Віцебшчыне.

Нагадаем, што Генадзь Мікалаевіч пайшоў з жыцця 30 мая 2014 года.
←Белорусы смогут добраться из Минска в литовские аэропорты на экспресс-автобусах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика