На Віцебшчыне збіраюцца паставіць на ўлік веласіпеды
05.07.2014 09:15
—
Новости Общества
Зладзеяў не спыняюць так званыя тросавыя замкі, якімі двухколавы транспарт "замацоўваецца" на вуліцах. З такім замком можна лёгка справіцца пры дапамозе кусачкаў.
Ігар Яўсееў, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама паведаміў "Звяздзе", што цяпер вывучаецца вопыт працы міліцыі Гомельскай вобласці. Там апісваюць, як выглядае веласіпед, ставяць яго на ўлік, маркіруюць… Калі яго ўкралі і сам злодзей (ці перакупшчык) прадае веласіпед на рынку, няцяжка выявіць, каму належалі "колы".