3 ліпеня — дзень захопу Мінска расійскім войскам

Источник материала:  
03.07.2014 13:41 — Новости Общества


Сёння ў Беларусі святкуюць Дзень Незалежнасці . У гэты дзень у 1944 годзе Мінск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў. Аднак больш за 350 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 года, Мінск быў захоплены войскам маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.

Гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што, калі ў часе другой сусветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654 – 1667 гадоў, якую Расія вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі. Доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады святкуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.

«У гісторыі бывае, што некаторыя даты супадаюць. 3 ліпеня 1655 года войскі цара Аляксея Міхайлавіча штурмам узялі Мінск, разрабавалі горад, частку спалілі. І гэта была адна з апэрацыяў той вялікай вайны, якую ён вёў супраць Беларусі, супраць Вялікага Княства Літоўскага. Вайна была працяглай – 12 з паловай гадоў», — распавеў гісторык «Радыё Свабода».

«Для Беларусі гэта была адна з самых цяжкіх войнаў. Насельніцтва Беларусі скарацілася напалову. Прычым ва ўсходніх ваяводствах нават было страчана дзве траціны насельніцтва. Беларусь ўзнаўляла да канца XVIII стагоддзя ўсе гэтыя страты», – удакладніў гісторык.

«Трэба сказаць, што Мінск вельмі моцна абараняўся. Ён меў сістэму бастыённых умацаванняў, і самым вялікім пунктам абароны, дарэчы, быў Дамініканскі касцёл, які стаяў на сучаснай Кастрычніцкай плошчф. У ліпені 1655 гэтае месца было месцам бою не толькі за незалежнасць, а наогул за выжыванне. Калі б тую вайну мы канчаткова прайгралі, то беларусаў як нацыі ўжо не было б», — расказаў гісторык Алег Трусаў.



←Государство оказывает большую поддержку ветеранам - полный кавалер ордена Славы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика