Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Источник материала:  
02.07.2014 10:36 — Новости Общества

Ужо колькі дзён на беларускіх дарогах можна заўважыць рознакаляровыя ланцужкі пілігрымаў, якія традыцыйна ў канцы чэрвеня распачынаюць вандроўкі ў Будслаў, да цудатворнага абраза Маці Божай.

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў


Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Святкаванні ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня. Самай «жвавай і трывалай» лічыцца пілігрымка Баранавічы-Будслаў. Звычайна менавіта ў гэтай пілігрымцы найбольш людзей, якія крочаць па спёцы і дажджу да Маці Божай Будслаўскай дзевяць дзён, праз лясы, палі, па ажыўленай шашы і сцежках у Налібоцкай пушчы.

Мы таксама далучыліся да баранавіцкіх, каб паглядзець і адчуць — чым жыве пілігрымка. 

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў
 

З Баранавічаў у шлях рушылі каля 170 пілігрымаў, ад дашкольнікаў да пенсіянераў, пры падтрымцы ксяндзоў і сясцёр законных. Па дарозе да пілігрымкі далучыліся яшчэ людзі, у выніку з Ракава 1 ліпеня выйшлі аж 347 чалавек.

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

За дзень пілігрымам трэба было адолець больш за 30 кіламетраў і дайсці да Радашковічаў.

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Пачалі шлях у ранішнюю спёку, у абед было хмарна. А потым, калі праходзілі Вязынку, раптам паломнікаў наведаў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоній Дзем'янка. Ён спыніўся паразмаўляць з пілігрымамі, спыніўшы рух транспарту на кароткі час.

Біскуп, які звыкла падкарэктаваў духоўны шлях падначаленых ксяндзоў і іх парафіянаў, вырашыў адрэгуляваць заадно і дарожны рух, каб які кіроўца выпадкова не наехаў на пілігрымаў. Бачылі б вы вочы кіроўцаў, калі яны назіралі пасярод шашы нейкага важнага святара ў чырвонай палярынцы, які адважна забараняў грузавікам ехаць!

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў


Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Біскуп не проста прыехаў, а прывёз цукеркі! Я вось толькі не ведаю — якія менавіта цукеркі прывёз Антоній Дзям'янка, ці тыя самыя біскупскія пачастункі аддалі нам ксяндзы?

Іерарх, заўважыўшы змучаныя твары і збітыя ногі некаторых (а бадай, большасці) пілігрымаў, заўважыў, што «пілігрымка для многіх моцна каштуе, але думаю, што гэта такі гарт духу». 

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў
 

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

А калі біскуп з'ехаў — раптам неба зацягнула хмарамі і пачаўся дождж. Так і ішлі па дажджы ад Вязынкі да Радашковічаў. Вось чаму толькі пачаўся той дождж? Ці маліліся няправільна, ці ўсе-такі не тыя цукеркі, што перадаў біскуп, аддалі на ксяндзы?

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Паўдня моклі на дажджы, а нарэшце, прыйшоўшы у Радашковічы, пілігрымаў яшчэ і мясцовы ксёндз «патроліў», шчодра пасвяціўшы на ўваходзе ў касцёл вадой.

Пілігрымкі з розных куткоў Беларусі ідуць у Будслаў

Наперадзе ў пілігрымаў яшчэ дзясяткі кіламетраў, начоўкі ў будынках школаў, душ проста з неба і бясплатны салярый. За перанесеныя пакуты пілігрымы папросяць потым у Маці Божай Будслаўскай што каму трэба, ці падзякуюць за тое, што маюць.



Алена ГЕРМАНОВIЧ

←Ляпис Трубецкой отправится в прощальное турне 22 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика