Пакуль зерне спее

Источник материала:  
На апошніх, у першую чаргу сучасных і высокапрадукцыйных, дзе вызначана сёлета перапрацаваць ураджай усяго азімага рапсу, ужо вядуцца пусканаладачныя работы. Пабудаваны новыя сушылкі ў Талачынскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Міёрскім раёнах.

— У нас усяго пяць сушылак, — сказаў дырэктар ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна Аляксандр Тулоўскі. — Чатыры пераведзены на газавае паліва, адна — на дызельным. Такой магутнай сушыльнай гаспадаркі патрабуе вялікае поле — пад збажыной ажно 6280 гектараў. Для жніва маем 16 камбайнаў. Нагрузка на кожны — амаль 400 гектараў. Таму загадзя прыступілі да іх рамонту.

14 новых камбайнаў «КЗС 1218» скамплектаваны і выстаўлены на продаж у дылерскім цэнтры «Гамсельмаша» ў ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс».

Намеснік дырэктара аграсэрвіса Іван Цімафееў запэўніў, што ніякіх праблем не ўзнікне з рамонтам тэхнікі ў полі ў заходніх раёнах вобласці, якія яны абслугоўваюць. Для гэтага сфарміравана сем выяздных брыгад, якія маюць транспарт і неабходнае абсталяванне. 14 чалавек прайшлі навучанне на «Гомсельмашы».

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

←Если бы еще не дожди...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика