На востраве ў Глыбокім усталявалі крыж
26.06.2014 17:22
—
Новости Общества
У Глыбокім на востраве, што знаходзіцца непадалёк ад мясцовай турмы, паставілі крыж. Падзея прымеркавана да 600-годдзя горада.
Гэта адзіны востраў на глыбоцкіх азёрах. Спачатку тут планавалі зрабіць зону адпачынку, але затым вырашылі паставіць крыж. Каб не пакраўдзіць ні адну з канфесій, абралі крыж святой Еўфрасінні Полацкай.
Працы на востраве вельмі патрывожылі чаек, якія аблюбавалі гэты востраў пасля таго, як там спілавалі дрэвы.