Сотні праваслаўных пройдуць у нядзелю праз увесь горад

Источник материала:  
26.06.2014 14:51 — Новости Общества

Як распавёў клірык Свята-Пакроўскага сабора Гродна дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч, штогадовы хрэсны ход у дзень памяці ўсіх беларускіх святых пройдзе ад некалькіх храмаў Гродна да сабору усіх Беларускіх Святых. Тры плыні вырушаць ў нядзелю а 8.45 ад Свята-Барыса-Глебскага, Свята-Пакроўскага сабору ды ад Свята-Марфінскай царквы. Яны сустрэнуцца каля драмтэатру і праз Стары мост, выйдуць на праспект Янкі Купалы. Святочная літургія ў саборы усіх Беларускіх Святых пачнецца а 10 гадзіне.

На момант падрыхтоўкі матэрыялу ў ДАІ не было інфармацыі, ці перакрыюць вуліцы для руху машын. Звычайна абмяжоўваюць рух толькі па адной паласе, дзе ідуць вернікі.

Чытайце таксама:

Предприниматели на рынках пьют валидол, но продавать товары с сертификатами не могут
Семиметровый динозавр Рэкс приехал в Гродно
"Я квартиру сплю и вижу". В Волковыске на прием к губернатору пришли более двадцати человек из одного общежития
←Пособие "Гендер и СМИ" представлено журналистам и преподавателям вузов в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика