Пачакай, паравоз

Источник материала:  

Беларуская чыгунка часова прыпынiць продаж квіткоў на некаторыя саставы, што ідуць ва Украіну.

Так, з 15 чэрвеня нельга будзе купіць праязныя дакументы на цягнік № 46/45 Мінск—Мінеральныя Воды, а таксама ў бесперасадачныя вагоны Брэст—Мінеральныя Воды і Магілёў—Мінеральныя Воды. З 16 чэрвеня прыпыніцца продаж білетаў на цягнікі № 384/383 Мінск—Марыупаль (уключаючы бесперасадачныя вагоны Віцебск—Марыупаль) і № 302/301 Мінск—Адлер (у тым ліку і ў бесперасадачныя вагоны Брэст—Адлер і Магілёў—Адлер). Акрамя таго, з 17 чэрвеня ў продажы часова не будзе праязных дакументаў на састаў № 390/389 Мінск—Анапа і бесперасадачныя вагоны Брэст—Анапа і Мінск—Анапа. 

←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика