Свя­тар-"нар­ко­ла­г". Як на Ві­цеб­шчы­не змагаюцца з п'ян­ствам

Источник материала:  
04.06.2014 16:32 — Новости Общества
На Ві­цеб­шчы­не ад­пра­цоў­ва­юць не­стан­дарт­ныя па­ды­хо­ды ў вы­ра­шэн­ні вострага пы­тан­ня - пра­фі­лак­ты­кі п'ян­ства, паведамляе "Звязда".

Зра­зу­ме­ла, што зло­ўжы­ван­не спірт­ны­мі на­по­ямі ўплы­вае на коль­касць вы­пад­каў гі­бе­лі грамадзян, у тым лі­ку ў вы­ні­ку са­ма­губ­ства.

У пра­ку­ра­ту­ры Ві­цеб­скай воб­лас­ці кан­ста­ту­юць, што ў боль­шас­ці вы­пад­каў гра­ма­дзя­не здзяйсня­лі са­ма­губ­ства ў вы­ні­ку зло­ўжы­ван­ня спірт­ны­мі на­по­ямі. У Па­ста­вах мяс­цо­вы жы­хар ва ўзрос­це "за 40" пе­рад смер­цю на­пі­саў за­піс­ку, у якой раз­віт­ваў­ся з бы­лой жон­кай і вы­каз­ваў шка­да­ван­не аб ша­ла­пут­ным жыц­ці. Ён па­ку­та­ваў на хра­ніч­ны ал­ка­га­лізм, не­ад­на­ра­зо­ва прыцяг­ваў­ся да ад­мі­ніст­ра­цый­най і кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці, быў на ўлі­ку ў нар­ко­ла­га, доў­гі час не меў пра­цы. Жу­дас­нае су­па­дзен­не: ка­ля го­да та­му яго дач­ка так­са­ма доб­ра­ах­вот­на пайшла з жыц­ця…

- Ле­тась прыкладна 9% ад усіх па­мер­лых гра­ма­дзян раз­ві­та­лі­ся з жыц­цём з так зва­ных знеш­ніх пры­чын гвал­тоў­на­га ха­рак­та­ру, - па­ве­да­мі­лі ва ўпраў­лен­ні ста­тыс­ты­кі Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

- Атруч­ван­не ал­ка­го­лем і за­хвор­ван­ні ў вы­ні­ку зло­ўжы­ван­ня "зя­лё­ным зме­ем" - у лі­ку га­лоў­ных пры­чын смяр­цей, - да­даў на­мес­нік пра­ку­ро­ра Ві­цеб­скай воб­лас­ці Ула­дзі­мір Гук.

Пра­ва­ахоў­ні­кі не ўтой­ва­юць, што на пра­ця­гу апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў ал­ка­га­лі­за­цыя насельніцтва пра­грэ­суе. І без ука­ра­нен­ня ў пра­фі­лак­тыч­ную пра­цу но­вых фор­маў і ме­та­даў, ад­ны­мі толь­кі рэ­прэ­сіў­ны­мі ме­ра­мі да­сяг­нуць ста­ноў­чых змен усё ця­жэй.

- На рэс­пуб­лі­кан­скім і аб­лас­ным уз­роў­нях пры­ня­ты шмат­лі­кія пра­гра­мы, якія прадугледжваюць знач­ную коль­касць ме­ра­пры­ем­стваў, на­кі­ра­ва­ных на пра­фі­лак­ты­ку п'янства і ал­ка­га­ліз­му. Але іх рэа­лі­за­цыя да­гэ­туль не да­сяг­ну­ла за­пла­на­ва­ных вы­ні­каў. Неаб­ход­на за­ах­во­ціць лю­дзей пе­ра­стаць быць абы­яка­вы­мі. Ні для су­се­дзяў, ні для сва­я­коў або ка­лег ал­ка­го­лі­ка лад яго жыц­ця не сак­рэт. Ад­нак пі­ту­шчыя не атрым­лі­ва­лі ад­кры­та­га асу­джэн­ня. Нам пра­сцей быць абы­яка­вым, да­зва­ляць п'ян­ства­ваць і брыд­ка­сло­віць, чым прасла­віц­ца "да­нос­чы­кам", - пра­цяг­вае Ула­дзі­мір Гук.

- Па­няц­це "цвя­ро­засць" мож­на рас­тлу­ма­чыць як па­трэ­бу ў сум­лен­ным, чыс­тым по­гля­дзе на са­мо­га ся­бе і на на­ва­коль­ны свет. Цвя­ро­засць - гэ­та сва­бо­да ад са­ма­пад­ма­ну… Яна патрабуе муж­нас­ці, адзі­ная маг­чы­масць вы­рвац­ца з за­ган­на­га кру­га лю­бой за­леж­нас­ці - толь­кі шчы­рае па­ка­ян­не, - лі­чыць ар­хі­епіс­кап Ві­цеб­скі і Ар­шан­скі Дзі­міт­рый. - У апош­ні час наш на­род схі­ля­ец­ца да куль­ту спа­жы­валь­ніц­тва, на­жы­вы. Гэ­тыя тэн­дэн­цыі руй­ну­юць духоў­на-ма­раль­ныя асно­вы гра­мад­ства - той пад­му­рак, без яко­га не­маг­чы­ма зда­ро­вая будучы­ня на­цыі.

На дум­ку свя­та­роў і пра­ва­ахоў­ні­каў, па­коль­кі п'ян­ства, нар­ка­ма­нія, гвалт, ама­раль­насць - ворагі як дзяр­жа­вы, так і царк­вы, ска­ар­ды­на­ва­ная су­мес­ная пра­ца мо­жа даць пэў­ны вы­нік. Таму пра­ку­ро­ры ў рэ­гі­ё­нах су­стра­ка­юц­ца з прад­стаў­ні­ка­мі тра­ды­цый­ных рэ­лі­гій­ных кан­фе­сій - ля вы­пра­цоў­кі су­мес­ных ме­ра­пры­ем­стваў, на­кі­ра­ва­ных на фар­мі­ра­ван­не зда­ро­ва­га, ду­хоў­на-ма­раль­на­га ла­ду жыц­ця, за­ма­ца­ван­ня ў на­сель­ніц­тва ўста­ноў­кі на цвя­ро­засць.

Да­рэ­чы, не сак­рэт, што рэ­гу­ляр­ны ўдзел у па­ся­джэн­нях са­ве­таў пра­фі­лак­ты­кі прад­стаў­ні­коў ад­ных і тых жа ве­дам­стваў і гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў пры­во­дзіць да фар­ма­ліз­му. Уклю­чэн­не ж у склад гэ­тых гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў свя­та­роў да­па­мо­жа эфек­тыў­на ка­ар­ды­на­ваць сумес­ную пра­цу. Пры хра­мах ужо пра­вод­зяц­ца кан­суль­та­ван­не тых, хто па­ку­туе ад залежнасцяў, і іх сва­я­коў, ар­га­ні­зу­юц­ца та­ва­рыст­вы цвя­ро­зас­ці.
←В Новополоцке родственники директора госпредприятия отдыхали за счет государства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика