У Вілейцы 1 чэрвеня пройдзе абласная акцыя выратавальнікаў: са знаёмствам з тэхнікай і воднай феерыяй

Источник материала:  

Фота з сайта gubkin.info

Абласная прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!” пройдзе ў горадзе 1 чэрвеня. Прымеркаваная яна да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Адкрыецца мерапрыемства святочным канцэрт, які пачнецца ў 11 гадзін у Палацы культуры.

Далей падзеі акцыі адбудуцца ў гарадскім парку. Тут дзеці і дарослыя змогуць навучыцца вязаць выратавальны вузел, карыстацца вогнетушыцелем, правільна дзейнічаць у выпадку пажару, паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.

Таксама змогуць паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах, віктарыне “Бяспечныя канікулы”, пазнаёміцца з магчымасцямі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, наведаць некалькі тэматычных гульнявых пляцовак.

На заканчэнне свята чакаецца водная феерыя.

 

 

←За время чемпионата за медпомощью обратились 175 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика