Зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль на Маладзечаншчыне
26.05.2014
—
Новости Общества
Фота minsk.rw.by.
Ад 27 да 30 мая Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце на аб’ектах чыгуначнага транспарту правядзе спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”.Арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы на станцыях і прыпынках, правядуць размовы ў калектывах прадпрыемстваў, зробяць больш жорсткім пашпартны кантроль.
Ладзяць яго дзеля таго, каб спыніць незаконную міграцыю і палепшыць сітуацыю, звязаную з прыбыццём замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. А таксама спынення з іх боку супрацьпраўных дзеянняў.
Замежных грамадзян альбо асоб без грамадзянства, якія парушылі правілы знаходжання ў краіне, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Адказнасць за такое правапарушэнне прадугледжвае папярэджанне, штраф у памеры да 50 базавых велічынь альбо дэпартацыю.
Таксама магчымае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.