У Глыбокім усталявалі помнік Мюнхаўзэну
21.05.2014 10:01
—
Новости Общества
Магіла чалавека, які меў аднолькавае прозвішча з вядомым літаратурным героем Мюнхаўзэнам, ёсць на могілках Копцеўка ў Глыбокім. Расшукаў яе вядомы мясцовы краязнаўца і журналіст Уладзімір Скрабатун.
Глыбоцкі Мюнхаўзэн памёр 31 сакавіка 1878 года ў адзін дзень са сваёй жонкай. Кім ён быў у рэальнасці, ніхто ўжо не ведае. Але прыгожую легенду, што ў Глыбокім пахаваны вядомы персанаж, узялі на ўзбраенне мясцовыя ўлады, у выніку чаго і паўстаў гэты помнік.