Штармавое папярэджанне на другую палову дня ў Мінску: навальніца, шквал, град
20.05.2014
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2014/05/1400586843706139.jpg)
Карта маланак за дзве гадзіны вечарам 19 мая, twitter.com/112by
Белгідрамет папярэджвае, што ў Мінску сёння, 20 мая, з 16 да 21 гадзіны пры навальніцы месцамі па горадзе чакаецца град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с.На сераду таксама абяцаюць навальніцы, залевы, град
На большай частцы тэрыторыі краіны 21 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагназуюцца навальніцы, месцамі чакаюцца град і моцныя залевы.
Вецер паўднёвы 4–9 м/с, пры навальніцах – з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15–20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10–16 градусаў, у дзённыя гадзіны будзе ад +21–27.
"Наша ніва" паводле БелТА.