У Брэсце незалежнага журналіста Яўгена Скрабца асудзілі на 10 сутак арышту

Источник материала:  
20.05.2014 11:19 — Новости Общества

Першапачаткова паведамлялася, што суд адтэрміноўваецца да 21 траўня, аднак журналіста не выпусцілі з Ленінскага РУУС і неадкладна асудзілі, пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк:

- З майго пункту гледжання, як эксперта - гэтая адміністрацыйная справа адназначна сфальсіфікавана з мэтай інтэрнавання Яўгена Скрабца ў месцы пазбаўлення волі для таго, каб ён не змог прысутнічаць на магчымых акцыях падчас чэмпіянату свету. Насамрэч адназначна адвольнае затрыманне і канешне мы, як праваабарончыя арганізацыі, будзем рэагаваць на такія факты.

Яўген Скрабец быў затрыманы ў суботу і выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Ён патрабаваў адваката і не прызнаваў сваёй віны, аднак суд не прыслухаўся да яго аргументацыі.

31 сакавіка журналіст атрымаў папярэджанне за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Пракурор папярэдзіў яго пра недапушчальнасць працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Копію папярэджання журналісту так і не выдалі.

А 26 красавіка Яўгена выклікалі ў міліцыю "дзеля апытання". Спачатку казалі, што ён нібыта падобны да ўдзельніка бойкі, якая здарылася ў горадзе ў лютым, а пазней зноў перайшлі да пытанняў пра супрацу з радыё.
←Жителя Минского района будут судить за ДТП, совершенное в пьяном виде, с двумя тяжело пострадавшими

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика