Кацянятка шукае гаспадара (Фота)

Источник материала:  

Ён шукае сабе сям'ю. Фота Настассі РОЎДЫ.

Маленькае кацяня прыйшло сёння да нас у рэдакцыю, каб трапіць у сям’ю спагадлівых чытачоў “Рэгіянальнай газеты”.

Падчас абеду на нас літаральна звалілася гэтае дзіва. У падвальным памяшканні рэдакцыі нешта жаласліва пішчала. Маленькае кацяня, відаць, выпадкова звалілася ў падвал з вуліцы. Але коткі нідзе побач не было.

Уся рэдакцыя тут жа распачала выратавальную аперацыю, у выніку якой да нас у далоні трапіў гэты шэранькі камячок.


Ён яшчэ зусім няўстойліва трымаецца на сваіх маленькіх лапках, але смятану еў сам. Потым зусім самастойна памыўся і лёг спаць каля цёплага ноўтбука аднаго з журналістаў рэдакцыі.


Цяпер гэтае маленькае дзіва спіць і мы ўпэўненыя, што яму сніцца сон, як яго забіраюць у цёплую кватэру. І ў  сям’ю, дзе яго будуць любіць і пазнаёмяць з гэтым вялікім светам.


Прыходзьце да нас у рэдакцыю, мы вас з ім пазнаёмім. А ад нас атрымаеце сюрпрыз, каб пазнаваць свет вам з вашым новым маленькім сябрам было весялей.

Альбо тэлефануйце: (80176) 76-96-67.

Прапаноўвайце мянушкі кацянятку ў каментарах.

←Страна, которая пьет: как белорусы спиваются и кому это выгодно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика