Верхнядзвінскія майстры робяць магніты з князямі ВКЛ і сапраўдныя беларускія гузікі
13.05.2014 17:37
—
Новости Общества
А яшчэ ёсць вось такі мілы гузік - сапраўдны беларускі. Ён падабаецца ўсім. Падобныя сувеніры робяцца для жыхароў канкрэтных гарадоў, суадносна з надпісамі "сапраўдны полацкі гузік" ці "сапраўдны верхнядзвінскі гузік"...
- Амаль усе, хто бачыць гэты гузік, пытаюцца: а ў чым сэнс? Думаюць, мо, якія глыбокія філасофскія думкі тут закладзены. Ды не, ніякай філасофіяй мы не задаваліся. Проста атрымалася прышпільная рэч, якая ўзнімае настрой, - кажа Аляксандр Ляховіч.
"Актыўна працаваць над вырабам сувеніраў мы пачалі з красавіка, - працягвае Аляксандр. - Разгортвацца сталі ў сваім горадзе. Стала крыўдна, што ў Верхнядзвінску ды і ў іншых месцах краіны, нельга набыць сувеніраў з нацыянальным каларытам, якія б перадавалі адметнасць Беларусі і любоў да яе. Паступова выйшлі за межы Верхнядзвінска. Навялі кантакты наконт распаўсюду прадукцыі ў Полацку - дамовіліся з мясцовымі музеямі, крамамі. Потым з'явіліся пакупнікі ў Міёрах, Браславе. Зараз усталёўваюцца сувязі з Глыбокім - гэта горад, у якім шмат надаюць увагі свайму, беларускаму. Тут сёлета будуць святкаваць 600-годдзе, і мы думаем, што зможам прыдумаць для глыбачан цікавыя сувеніры. А вось у Віцебску, як мы зразумелі, попыту няма: тут свой сувенірны рынак, і ён насычаны. Хоць пры гэтым трапляецца і шмат кітайскіх падробак".
- Віцебск сапсаваны "Славянскім базарам", але збалаваны ягоным "Горадам майстроў", - жартую я. - Тут сапраўды трэба пастарацца, каб здзівіць чымсьці віцяблянаў. А ці збіраецеся выходзіць за межы нашай краіны?
- Так. Ад Верхнядзвінска рукой падаць да Латвіі. Ужо зрабілі гербы Краславы і Даўгаўпілса. Плануем і з Літвой супрацоўнічаць. Вырабілі герб Вільні. Ёсць ідэі і для роднага горада: рабіць для верхнядзвінскіх сыроў адмысловую ўпакоўку са шпону. Гэта будзе падаруначны такі варыянт - не проста сыр, а прыгожа аформлены сыр.
Аляксандр, Артур і Уладзімір працуюць не толькі серыйна, але па індывідуальных замовах. Напрыклад, калі некаму хочацца, каб быў зроблены надпіс не "Гродна" ці "Брэст", а "Горадня" і "Берасце", то, як кажуць, заўжды калі ласка!
Пра тэхналагічныя моманты распавядае Артур Шамёнак:
- Сувеніры вырабляюцца на лазерна-гравіравальным станку. Малюнак можа наносіцца на любы тып паверхні - дрэва, пластык, шкло, метал, скура, тканіна і г. д. Лазерная гравіроўка выконваецца з дапамогай святла ад лямпы, якое факусуюць на вырабе. Дзякуючы гэтаму праменю і наносіцца малюнак.
Адной з самых запамінальных прац для маладых людзей стаў выраб радавога герба. Яго на юбілей свайго мужа замовіла жыхарка іхняга роднага горада.
Майстры з Верхнядзвінска - людзі веруючыя. Таму з асаблівай цеплынёй яны ствараюць і рэлігійныя сувеніры. Гэта выявы касцёлаў і іншых архітэктурных помнікаў нашай краіны, крыжы, распяцці, магніты з тэкстам малітваў.
Больш прац можна ўбачыць у суполцы "Дзвінская майстэрня", якую рамеснікі стварылі ў сацыяльнай сетцы. Дарэчы, не выключана, што пад такім брэндам яны будуць працаваць у будучым.
А адмыслова для журналістаў партала TUT.BY хлопцы зрабілі вось такія падарункі.
Читайте также:
"Витебский креатив TUT": Бабушка-хиппи делает фенечки и выращивает бонсай
"Віцебскі крэатыў TUT". У горадзе над Дзвіной прыдумалі тканую азбуку для дзетак