З паэтам Давідам Сімановічам развіталіся на ўскрайку Віцебска
12.05.2014 10:26
—
Новости Общества
У Віцебску 11 мая развіталіся са знакамітым паэтам, празаікам, перакладчыкам Давідам Сімановічам. Правесці яго ў апошні шлях прыйшло больш за дзвесце чалавек. Грамадзянская паніхіда адбылася ў рытуальнай зале абласной клінічнай бальніцы.
На жалобнай цырымоніі прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры горада, прадстаўнікі грамадскіх і творчых арганізацый. Прышлі былыя калегі Давіда Рыгоравіча па тэлебачанні і проста жыхары Віцебска.
Ад улады прысутнічалі начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Наталля Шыянок. Выступіў былы кіраўнік аддзела культуры гарвыканкама, а зараз дырэктар культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" Віктар Кібісаў, з якім Давід Сімановіч шмат супрацоўнічаў.
У сваіх прамовах сябры і калегі ўспаміналі, што Давід Рыгоравіч быў для Віцебска крыніцай энергіі, генератарам ідэй і рухавіком шматлікіх культурных працэсаў. Сляды паэта засталіся ці не на ўсіх вуліцах, а ўсім сваім жыццём ён наклаў адбітак на развіццё горада за апошнюю палову стагоддзя.
Калі ёсць недзе ў вышынях адбітак Віцебска, то, безумоўна, Давід Сімановіч ужо крочыць па яго вуліцах з Маркам Шагалам.
І ты падняўся над Дзвіной,
Адзеў зялёнае убранне.
Каб гаманілі над табой,
Як песні звонкія, світанні.
TUT.BY. Многіх гараджан здзівіў факт, што для развітання з такім заслужаным чалавекам, якім быў для горада Давід Сімановіч, не знайшлося іншага, больш прасторнага, светлага і прыстойнага месца, чым рытуальны зал абласной клінічнай бальніцы.
Віцебская рэдакцыя партала TUT.BY выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Давіда Рыгоравіча Сімановіча.