Гарачую ваду адключаць адразу ў Вілейцы, а потым – на Мядзельшчыне
09.05.2014
—
Новости Общества

Фота з сайта vk.com
Гарачая вада ў Вілейцы будзе адключана з 12 па 25 мая. У гэты час правядуць гідраўлічныя выпрабаванні цеплавых сетак.У сувязі з рамонтам кацельняў гарачай вады не будзе ў к. п. Нарач (Купа) з 26 па 30 мая, у Мядзеле – з 2 па 14 чэрвеня. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара Мядзельскай ЖКГ Уладзімір Шабовіч.