Цырк у мінулым Віцебска: губернскі горад меў уласную трупу і пастаянна прымаў гастралёраў

Источник материала:  
02.05.2014 12:39 — Новости Общества

Так, напрыклад, Суп'янаў Аляксандр Мікалаевіч (псеўданім Алекс), клоўн-скакун, які працаваў у цырку "Спартак" з 17 верасня 1929 года, вучыўся на курсах цыркавога мастацтва пры Цэнтральным упраўленні Дзяржцыркамі РСФСР. Распіні Рудольфа Джавакінавіч, музычны сатырык, прадстаўляў цэлую цыркавую дынастыю. Ён нарадзіўся ў горадзе Верны (цяпер Алма-Аты) і з'яўляўся італьянскім падданым. Сваю цыркавую кар'еру Распіні пачаў яшчэ ў 1916 годзе ў цырку г. Вязьма. З вялікім стажам працы быў і дрэсіроўшчык коней Аляксандр Генрыхавіч Кісо. У дарэвалюцыйны час ён ва ўзросце 13 гадоў служыў у цыркавых трупах Готфруа, Сабата, Дэ'Вінье, Труцці, Чынізелі, Саламонскага і інш.

Штат цырка "Спартак" складаўся з 21 артыста, сярод якіх былі Л. І. Бандарэнка, музычны клоўн, Е. Б. Няльдзіхін, эквілібр на дроце, А. А. Дызендорф, дрэсіроўшчык коней і сабак, К. А. Кісо, дрэсіроўшчык коней і галубоў, Барысаў - жакей і жанглёр.

У пасляваенны час неаднаразова ўздымалася пытанне аб аднаўленні ў горадзе цырка. Так, у 1948 годзе Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне № 133 ад 23 лютага аб будаўніцтве цырка-шапіто. Гэта рашэнне не было выканана. У 1959 годзе Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне № 224 ад 12 чэрвеня аб адвядзенні гарадскому аддзелу культуры зямельнага ўчастка плошчай 0,71 га, размешчанага па вуліцы Кальцавой. 25 снежня 1959 года Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне № 759 "Аб зацвярджэнні праектнага задання на будаўніцтва цырка ў Віцебску", якое зацвердзіла праектнае заданне з каштарысна-фінансавымі разлікамі на аднаўленне будынка былога летняга цырка ў Віцебску па вуліцы Кальцавой на 1500 пасадачных месцаў.

У 1960 годзе рашэннем Віцебскага гарвыканкама № 172 ад 14 мая для будаўніцтва ў горадзе цырка быў адведзены зямельны ўчастак у квартале ўнівермага плошчай 0,54 га (вуліца Пушкіна). Пазней гарвыканкам адвеў участак па вуліцы Гогаля і вуліцы Калініна плошчай 0,57 га (сучасная плошча Перамогі). Але, як вядома, стацыянарны цырк у Віцебску гэтак і не быў адноўлены.

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".
←Милиция не рекомендует использовать квадрокоптеры в местах скопления людей во время ЧМ-2014

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика