"Езус і самаранка". У Глыбокім паставілі скульптуру, якая мусіць нагадваць аб узаемнай пашане і любові

Источник материала:  
25.04.2014 14:25 — Новости Общества

Рашэнне аб устаноўцы помніка на біблейскую тэматыку прыняў Глыбоцкі райвыканкам з нагоды 600-годдзя горада. Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.

У разуменні аўтара скульптура "Езус і самаранка" з'яўляецца сімвалам духоўнасці, простага чалавечага слова, супакою паміж народамі. Вада - гэта сімвал праўды, ісціны, вечнасці, якія ўзвышаюць свядомасць чалавецтва.

Помнік адкрыў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат. Ён заўважыў, што скульптура будзе нагадваць кожнаму аб узаемнай пашане і любові.

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця помніка прысутнічала каталіцкае і праваслаўнае духавенства.
←"Белтелеком" с 1 мая не будет принимать в сервисных пунктах платежи за byfly и городской телефон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика