Памеры дзіцячых дапамог падвысяць 1 мая

Па словах міністра, падвышэнне звязанае з ростам заробкаў. Фота delfi.ua.
Цяпер сярэднямесячны памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў – 2 мільёны 75 тысяч рублёў.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.
Міністр нагадала, што пераразлік памераў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, праводзіцца штоквартальна.
Чарговае павышэнне дапамог чакаецца 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму.
Ўзрастуць дапамогі:
– па цяжарнасці і родах,
– на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем'яў,
– на дзіця да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ,
– па догляду за дзіцем-інвалідам да 18 гадоў.
Як заўважыла Мар’яна Шчоткіна, у сувязі з тым, што памер заробку ў краіне цяпер расце, і праводзіцца пераразлік дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў.
Сёлета ў студзені-красавіку сярэднямесячны памер гэтай дапамогі павялічыўся на 28,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 2 мільёны 75 тысяч рублёў.
Паводле БелТА.