Грыль-альтанкі ў ахоўнай зоне Курапатаў. Чаму ўлады і Мінкульт не бачаць парушэнняў закона?

Источник материала:  
18.04.2014 12:16 — Новости Общества

Антон Астаповіч рэзюміраваў прэтэнзіі прысутных да праектаў, якія былі прадстаўлены грамадскасці:

- Зараз утварылася вельмі складаная юрыдычная калізія. І ўтварыў яе не хто-небудзь, а Міністэрства культуры. Да гэтага часу ніхто не адмяняў пастанову № 15 ад 2004 года, што зацвярджае схему актуальных зараз ахоўных зон. Панам Гліннікам быў прадстаўлены праект, узгоднены на радзе, але ён не мае заканадаўчай моцы. Пакуль гэта аўтарскае бачанне. І пры распрацоўцы ПДП трэба было кіравацца дзеючай пастановай. А раз так - трэба гаварыць, што сучасны ПДП выкананы з грубымі парушэннямі пунктаў 3 і 4 артыкула 29 Закона па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.




І таму трэба прапаноўваць адкарэктаваць дадзены праект дэтальнага планавання з улікам існуючых зон аховы. А гэта значыць - з вынасам з ахоўнай зоны чатырох грыль-альтанак, пласкасной аўтастаянкі і службовага транспартнага праезду. Гэта канкрэтныя парушэнні.
←Тест-драйв новых пятивагонных электропоездов региональных линий бизнес-класса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика