Вячорка: Беларуская мова набудзе раўнапраўны статус толькі пры дэмакратыі

Источник материала:  
16.04.2014 20:16 — Новости Общества


16 красавіка Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый правяла круглы стол «Канфліктагеннасць моўнай сітуацыі ў Беларусі ў новых геапалітычных умовах і досвед Еўрапейскага саюза».

У дыскусіі бралі ўдзел навукоўцы, літаратары, грамадскія дзеячы: Алена Анісім, Пётра Садоўскі, Вінцук Вячорка, Валер Булгакаў, Лявон Баршчэўскі ды іншыя.

«Беларусі склалася сітуацыя, калі нацыянальнае ўсведамленне і моўная практыка не супадаюць, — падзяліўся ў інтэрв'ю БелаПАН філолаг, прадстаўнік аргкамітэта Беларускага руху Вінцук Вячорка. — Гэта наступства некалькіх стагоддзяў свядомай палітыкі, якую здзяйсняў, найперш, усходні сусед, плён царскай і савецкай імперскай палітыкі. На бяду, цяперашняя дзяржава, якая называе сябе Рэспубліка Беларусь, пачынаючы з 1995 года ўсё робіць дзеля таго, каб вось гэту гістарычную крыўду, рану, нанесеную беларускаму народу, не загаіць, а раздрапаць. <…> Пасіўнае валоданне беларускай мовай — факт для беларускай нацыі. Як абярнуць яго ў валоданне актыўнае? Гэта пытанне спрыяльнай дзяржаўнай палітыкі, адукацыйнай сістэмы, змены функцыянальнага статусу. Звычайная беларуская сям'я, бачачы, што з беларускай мовай іхнаму дзіцяці не будзе перспектывы ані ва ўніверсітэце, ані на прэстыжнай працы, натуральна, выбірае рускамоўную адукацыю».

На думку Вячоркі, у сітуацыі дэмакратыі, зваротнай сувязі між дзяржавай і народам, беларускія грамадзяне не пярэчылі б таму, каб беларуская мова набыла рэальна раўнапраўны статус. А ўслед за гэтым, лічыць ён, адбываліся б так званыя кампенсаторныя захады дзеля пераадолення гэтага нераўнапраўя.

«Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, калі моўнае пытанне выкарыстоўваецца для чыста палітычных, для імперскіх мэтаў нашым і ўкраінскім усходнім суседам, напэўна, многіх беларусаў вымушае задумацца. А, можа, лепей, ну калі не загаварыць па-беларуску, то прынамсі не думаць пра тое, што іхныя правы як рускамоўных нехта ўшчамляе (а іх ніхто ў Беларусі не ўшчамляе!), каб не прыйшоў усходні сусед іх абараняць», — адзначыў Вячорка.



Андрей КОРСАК
←Байкеры не хулиганят на дорогах: есть индивиды, которые портят общую картину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика