У Віцебскім раёне арганізуюць піянерлагер для дарослых
15.04.2014 11:08
—
Новости Общества
Знаходзіцца ён будзе ў вёсцы Барвін Перавоз на тэрыторыі комплексу "Дружныя рабяты", адзін з яго арганізатараў - Віцебскі райвыканкам, паведамляе "Рэспубліка".
Наведвальнікаў раздзеляць на атрады, за кожным з якіх замацуюць піянерважатых. Адпачывальнікаў тут урачыста прымуць у піянеры і нават завяжуць ім чырвоныя гальштукі. А яшчэ іх чакаюць ранішняя гімнастыка, песні ля кастра, дыскатэка ў стылі 80-х. Не абыдзецца змена і без спаборніцтваў, у якіх удзельнікі будуць абараняць гонар свайго атрада. Вось толькі доўжыцца гэткі адпачынак будзе ўсяго два дні - суботу і нядзелю.
- Першы заезд мы чакаем ужо 26 красавіка, - кажа Яўген Касціцын, адзін з арганізатараў праекта. - Усяго лагер можа ўмясціць каля 120 чалавек. Запісацца да нас могуць людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама краін-суседак. Узрост наведвальнікаў - ад 18 гадоў.
Арганізоўваць міні-змены пакуль тут плануюць два разы ў месяц, а пасля і кожныя выхадныя.