У Віцебску з'явяцца вуліцы Трансфарматарная, Гарманічная, Рытмічная

Источник материала:  
11.04.2014 18:25 — Новости Общества
У Віцебску з'явіцца вуліца з паэтычнай назвай Трансфарматарная, ды не адна, а чатыры. Яшчэ будуць тры Трансфарматарных праезды, адзін завулак і адзін тупік. Рашэнні пра такія назвы элементаў вулічна-дарожнай сеткі садовых таварыстваў 11 сакавіка прынялі дэпутаты гарсавета.



Рэкорды б'е прыметнік "раздольны" - Раздольных праездаў будзе ажно 15, завулкаў - 8, вуліц толькі 4. А яшчэ па 9 Энергічных і Радасных праездаў.

Жыхарам садовых таварыстваў у раёне вуліцы Гагарына давядзецца жыць на 4 вуліцах з не вельмі аптымістынай назвай Ламаная, да таго ж і праезды, і завулкі ў іх будуць таксама Ламаныя.

У той час як жыхарам раёна Давыдаўка пашанцавала больш - у іх гэтыя элементы вулічна-дарожнай сеткі будуць звацца Гладкімі. Цікава - ці будзе назва адлюстроўваць іх стан?

Таксама будуць вуліцы Узорныя, Хрустальныя, Гарманічныя, Рытмічныя і нават Лагічныя. Цалкам азнаёміцца з тапаграфічнай фантазіяй віцебскіх дэпутатаў можна тут.
←Беларусь может решить проблему депопуляции за счет Крыма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика