Сто мільёнаў для пераможцы

Источник материала:  
ХЛЕБАРОБЫ ДП «Азярцы» Глыбоцкага раёна аднымі з першых у вобласці завяршылі сяўбу зерневых. А да Вялікадня, 20 красавіка, зерневыя культуры і яравы рапс будуць пасеяны ва ўсім раёне.

Аб тым, што «Азярцы» на сёлетняй пасяўной будуць у лідарах, гаварыў той факт, што к шасці гадзінам раніцы на мехдвары не заставалася ніводнага трактара. На ворыве і падрыхтоўцы глебы работа вялася ў дзве змены, а на сяўбе — увесь светавы дзень.

Лепшы механізатар гаспадаркі Сяргей Шынкевіч, прозвішча якога не аднойчы заносілася на Дошку гонару, засяваў да сарака гектараў у дзень. На перадавіка раўняліся Мікалай Садоўскі, Сяргей Кавалёнак, Юрый Хайноўскі, Ігар і Міхаіл Шынкевічы.

— У нас — залатыя людзі! — такі самы важкі аргумент прыводзіць дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Харытонаў.

Прама ў полі з першым поспехам павіншаваў азярэцкіх хлебаробаў старшыня райвыканкама Алег Морхат. Ён падкрэсліў, што стаўка сёлета пры некаторым дэфіцыце асобных мінеральных удабрэнняў зроблена на раннія тэрміны сяўбы і яе якасць. Таго, хто з гэтым справіцца выдатна, чакае прэмія ў 100 мільёнаў рублёў.

Па раёну каля палавіны плошчаў — зерневыя. Тэмпы з дня ў дзень нарастаюць. Работа энерганасычанай тэх- нікі арганізавана ў дзве змены, а дзе магчыма — кругласутачна.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

←Общественный контроль без скепсиса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика