На Беларусь ідуць дажджы: прагноз надвор'я на тыдзень
Фота st.gdefon.com.
У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 7 красавіка падчас відэабрыфінгу."На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. Пасля доўгага перыяду сухога надвор'я ў Беларусь вернуцца дажджы. Ужо ў першыя дні тыдня краіна апынецца ва ўладзе атмасферных франтоў, якія прынясуць з сабой дажджы, паступова абмяжоўваючы дзённы прагрэў", – сказаў сіноптык.
У аўторак ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці моцныя дажджы, у асобных раёнах краіны туман. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, днём ад плюс 9°С па паўночным усходзе да плюс 20°С па паўднёвым захадзе.
У сераду на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–11°С, днём плюс 5–12°С, па поўдні плюс 13–15°С.
У чацвер ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–6°С, па паўночным усходзе 0 – мінус 2°С, максімальная днём плюс 4–9°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 10–13°С.
"Пачынаючы з пятніцы з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, тэмпература крыху павысіцца", – паведаміў Рабаў.
У пятніцу месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 – плюс 3°С, максімальная днём плюс 4–9°С, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 4–6°С, днём плюс 10–14°С.
У суботу і нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С, пры праясненнях 0 – мінус 3°С, днём плюс 8–14°С, у паўднёвых раёнах да плюс 16°С.
"Наша ніва" паводле БелаПАН.