Упершыню на беларускай мове літургію адслужылі ў Любані на Вілейшчыне

Источник материала:  

Храм Сабора беларускіх святых у вёсцы Любань. Фота з дыску "Шляхамі Вілейшчыны".

Не толькі ў Вілейскім раёне, а і ва ўсёй Мінскай вобласці гэта адбылося ўпершыню.

Літургія адбылася ў храме Сабора беларускіх святых у нядзелю, шостага красавіка.

− Не толькі ў Вілейскім раёне, а і ва ўсёй Мінскай вобласці гэта адбылося ўпершыню, калі літургію адслужылі на роднай мове,

− распавёў “Рэгіянальнай газеце” настаяцель прыхода храма Сабора беларускіх святых вёскі Любань іерэй Ігар.

Ініцыятарамі правядзення літургіі стала брацтва ў гонар віленскіх мучанікаў з Мінска.

Пасля службы прыхажанам распавялі пра брацтва, пра гісторыю перакладу богаслужэнняў на беларускую мову.

←Прокуратура Минска выявила ряд злоупотреблений при госзакупках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика