Людзі пагасяць святло, каб прысвяціць 60 хвілін Зямлі
25.03.2014
—
Новости Общества

У суботу, 29 сакавіка, у 20:30 людзі па ўсяму свету выключаць святло на адну гадзіну, Гадзіну Зямлі. Удзельнікі гэтай актыўнасці паказваюць, што неабходна аб'яднацца, каб змагацца са змяненнем клімату.
Выключэнне святла - сімвалічны рух. Такім чынам любы можа паказаць сваю заклапочанасць праблемай забруджвання навакольнага асяроддзя і змянення клімату.
Рашэнне гэтых праблем залежыць ад усіх і кожнага, ад нашага спажывецкага выбару і стыля жыцця.
Акцыя заклікае змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады. А таксама зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў.
Усе гэтыя дзеянні дапамогуць паменьшыць выкіды парніковых газаў, якія і сталі галоўнай прычынай змянення клімату.
Падумайце пра тое, як асабіста вы ўплываеце на навакольнае асяроддзе і што можаце зрабіць, каб зберагчы планету.