Улады пакуль не вырашылі пытанне па ўтылізацыі градуснікаў і люмінісцэнтных лямпаў

Источник материала:  

Фота kachestvo.ru.

Што рабіць, калі вы разбілі градуснік.

Пакуль Маладзечанскі райвыканкам не прыняў рашэнне, хто будзе адказваць за збор градуснікаў і люмінесцэнтных лямпаў. А раз рашэнне не прынялі, то і несці іх няма куды.

У “Камунальніку” распавялі, што пытанне ўжо пастаўленае. Чакаюць прыняцця рашэння.

Пакуль што непрыдатныя градуснікі і люмінесцэнтныя лямпы жыхары павінны захоўваць у сябе, бо ў звычайную сметніцу выкідаць іх нельга.

Калі ж градуснік разбіўся, то па дапамогу варта звяртацца ў МНС.

Ніжэй прыведзеныя парады ад службы “101”.

Што рабіць, калі вы разбілі градуснік

1. Выведзіце з памяшкання ўсіх людзей, у першую чаргу дзяцей, інвалідаў, людзей сталага ўзросту.

2. Адкрыйце насцеж усе вокны ў памяшканні.

3. Максімальна ізалюйце ад людзей забруджанае памяшканне, шчыльна зачыніце ўсе дзверы.

4. Засцеражыце органы дыхання хаця б вільготнай марлевай павязкай.

5. Неадкладна пачынайце збіраць ртуць: збірайце спрынцоўкай вялікія шарыкі і неадкладна скідайце іх у шкляны слоік з растворам “марганцоўкі” (2 грамы на 1 літр вады). Больш дробныя шарыкі збірайце шчотачкай на паперу і таксама кідайце ў слоік. Слоік шчыльна зачыніце накрыўкай. Выкарыстанне пыласоса для збірання ртуці забараняецца.

6. Вымыйце забруджаныя месцы мыльна-содавым растворам – 400 грамаў мыла і 500 грамаў кальцынаванай соды (харчовая сода) на 10 літраў вады або растворам “марганцоўкі” – 20 грамаў на 10 літраў вады.

7. Зачыніце памяшканне пасля апрацоўкі так, каб яно не злучалася з іншымі, і праветрывайце цягам трох сутак.

8. Падтрымлівайце ў памяшканні, па магчымасці, тэмпературу не ніжэй за 18-20 градусаў.

9. Вычысціце і прамыйце моцным, амаль чорным растворам марганцоўкі, падэшвы абутку, калі вы наступілі на ртуць.

Калі разлілося больш ртуці, чым у градусніку

1. Захоўвайце спакой, пазбягайце панікі.

2. Выведзіце з памяшкання ўсіх людзей, дапамажыце дзецям, інвалідам і людзям сталага ўзросту.

3. Засцеражыце органы дыхання хаця б вільготнай марлевай павязкай.

4. Адчыніце насцеж усе вокны.

5. Ізалюйце максімальна забруджанае памяшканне, шчыльна зачыніце ўсе дзверы.

6. Хутка збярыце дакументы, каштоўнасці, лекі, прадукты і іншыя неабходныя рэчы.

7 . Выключыце электрычнасць і газ, загасіце агонь у печках перад выхадам з дому.

Барацьба з вялікай колькасцю ртуці і яе парамі вельмі складаная. Хімікі называюць яе дэмеркурызацыяй.

Яе праводзяць двума спосабамі:

хіміка-механічным – механічны збор шарыкаў ртуці з далейшай апрацоўкай забруджанай паверхні хімічнымі рэагентамі (пасля такога спосабу апрацоўкі памяшканне патрабуе ўзмоцненага праветрывання);

механічным – механічны збор шарыкаў ртуці з паверхні з наступнай заменай падлогі, тынкоўкі або капітальным рамонтам будынка (гэты спосаб можа прымяняцца разам з хіміка-механічным).

←В Беларуси снизилось содержание загрязняющих веществ в поверхностных водах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика