Старыя аптэкі і аптэкары ў Віцебску. Як склаўся лёс будынкаў і іх гаспадароў?

Источник материала:  
20.03.2014 12:13 — Новости Общества


У 1917 годзе сямейства Ульрыхаў было вымушана пакінуць Віцебск і пасяліцца ў маленькай Салтыкоўцы, што пад Масквой. Прывезеныя з Віцебска мэбля, кнігі, фотаздымкі нагадвалі пра бесклапотнае і спакойнае мінулае, дарэвалюцыйнае жыццё.

Ядвіга Ульрых (1884-1914) скончыла віцебскую гімназію. За актыўны ўдзел у гады I Сусветнай вайны ў пацыфісцкім руху была абвешчаная вар'яткай і адпраўлена ў дом для псіхічнахворых, дзе і памерла.

Павел Ульрых
(1886-1960) скончыў гімназію і стаў доктарам. Працаваў у Віцебску і Маскве.

Марыя Ульрых
(1890-1964) пасля заканчэння гімназіі вучылася спевам у Італіі. Да 1941 года пражывала ў Ленінградзе, адкуль як немка была дэпартавана ў Мардовію. У 1953 годзе пераехала да сваякоў у Маскву і працавала хатняй прыслужніцай.

Ірма Ульрых (1895-1930) вучылася ў гімназіі, а затым на Вышэйшых агранамічных курсах у Петраградзе. Памерла ад эклампсіі цяжарнасці.

Соф'я Ульрых (1897-1943) пасля заканчэння гімназіі з'ехала ў Ленінград, дзе і памерла падчас блакады.

Алена Ульрых (1900-1960) таксама вучылася ў гімназіі. У пачатку 1920‑х гадоў захварэла і стала інвалідам. У 1941 годзе была дэпартаваная ў Казахстан, затым у Башкірыю. У 1953 годзе прыехала ў Маскву, дзе і жыла на пенсію.

Віктар Ульрых (1903-1936) паспяхова скончыў гімназію ў Віцебску. Затым пасля заканчэння Інстытута Чырвонай прафесуры ў Ленінградзе выкладаў у гэтым жа інстытуце. У 1936 годзе быў арыштаваны і расстраляны як вораг народа. Рэабілітаваны 28 мая 1957 года.

Іна Абрамава, віцебскі гісторык і краязнаўца.

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае"

←Як жыхар Шаркаўшчыны дамогся ад райвыканкама рамонту дарогі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика