Прыёмная слонімскага доктара Івана Шэгі ўзнаўляе працу

Источник материала:  
11.03.2014 12:48 — Новости Общества

Цэлых два месяцы прыёмная недзяржаўнай інфармацыйна-кансультатыўнай установы "Шэгамедкансульт" у Слоніме не магла нармальна працаваць па прычыне адсутнасці памяшкання.

Справа ў тым, што разам з "Газетай Слонімскай" напрыканцы снежня 2013 года ўстанову пазбавілі арэнды памяшканняў. Тады праз газету доктар Іван Шэга звярнуўся па дапамогу да жыхароў Слоніма. "І трэба сказаць, многія людзі адгукнуліся, яны тэлефанавалі нам і прапаноўвалі розныя варыянты падтрымкі. Дзякуй ім усім за гэтую праяўленую салідарнасці з намі. Тым часам мы звярталіся ў розныя арганізацыі, да прыватных асобаў, якія здаюць у арэнду памяшканні, але ўсюды атрымлівалі адмоўныя адказы. Нам прыйшлося нават запісацца на прыём да старшыні Слонімскага райвыканкама з просьбай не тое, каб пасадзейнічаць, але хаця б не перашкаджаць нам у гэтай справе. Але ўвесь час мы не пераставалі працаваць, кансультаваць людзей, выязджаючы да іх дахаты, ці прымаючы іх дома. І вось 8 сакавіка мы падпісалі дамову аб арэндзе новага памяшкання для нашай прыёмнай", - сказаў нашаму карэспандэнту Іван Шэга.

Гэта памяшканне знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін і далёка ад цэнтра горада. Тым не менш з 11 сакавіка яно пачынае паўнавартасную працу па адрасе: Слонім, вул. Фабрычная д.22. Доктар Шэга Іван Іванавіч будзе даваць бясплатна кансультацыі з 9.30 да 11.30.

←Два человека задержаны возле российского посольства в Минске за участие в пикете против действий РФ в Крыму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика